wd wp Пошук:

Індыянапаліс

Індыяна́паліс (англ.: Indianapolis) — горад на Сярэднім Захадзе ЗША, сталіца штата Індыяна. Насельніцтва — 792 тысячы чалавек (2000). Афіцыйныя мянушкі — The Circle City, Indy, Naptown.

Геаграфія

Горад размешчаны ў цэнтры Індыяны.

Гісторыя

Індыянапаліс быў заснаваны ў 1819 годзе, статус горада атрымаў у 1832 годзе.

Эканоміка

Сталіца Індыяны з’яўляецца яе найбуйнейшым прамысловым, гандлёвым і фінансавым цэнтрам. Прадстаўленыя самыя розныя галіны — машынабудаванне, каляровая металургія, хіміка-фармацэўтычная і харчовая прамысловасць, выдавецтва і паліграфія.

Транспарт

Горад з’яўляецца буйным транспартным вузлом Сярэдняга Захаду, тут сыходзяцца шэсць чыгунак, сем федэральных аўтастрад. Ёсць міжнародны аэрапорт.

Адукацыя, культура

Манумент салдатам

У Індыянапалісе выдаюцца газеты Indianapolis Star і Indianapolis News.

Маецца некалькі ўніверсітэтаў, у прыватнасці Індыянскі ўніверсітэт, Універсітэт Пэрд’ю і Універсітэт Батлера.

Дзейнічае сімфанічны аркестр Indianapolis Symphony, ёсць кансерваторыя, опера і балет.

Спорт

Асноўныя артыкулы: Індыяна Пэйсэрз і Індыянапаліс Колтз

Аўтадром у Індыянапалісе

З спартыўных аб’ектаў — аўтадром, спорткомплекс Hoosier Dome. Праводзіцца штогадовы прэстыжны тэнісны турнір з серыі «ATP Masters».

Славутасці

Індыянапаліс, выгляд зверху
  • Музей гісторыі Індыяны
  • Мастацкі музей
  • Дзіцячы музей
  • Дом-музей Бэнджаміна Гарысана
  • Штаб-кватэра Амерыканскага легіёна (ветэранская арганізацыя)

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Спасылкі

Культура і адпачынак

СМІ

Бізнес

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be