wd wp Пошук:

Аб’янэ

Аб’янэ́ (перс. ابیانه “Чырвонае паселішча”) - вёска ў Цэнтральным Іране, не далёка ад горада Кашана. Вядомы культурна-этнаграфічны і турыстычны цэнтр.

Гісторыя

Аб’янэ лічыцца адным з самых старажытных населеных пунктаў Ірана і існуе не меней за 2000 гадоў. Мясцовыя жыхары доўгі час захоўвалі традыцыі зараастрызму. Толькі ў прамежку часу паміж XVI - XVIII ст. прынялі іслам.

У 1975 г. вёска трапіла ў спіс нацыянальнай спадчыны Ірана як культурны аб’ект. У 2007 г. - у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спадчына

У вёсцы Аб’янэ захоўваецца традыцыйны стыль сельскіх пабудоў Цэнтральнага Ірана. Рэшткі сярэднявечнага ваеннага ўмацавання, а таксама арыгінальная мячэць. Мясцовыя жыхары працягваюць традыцыі ручнога ткацтва. Жанчыны апранаюцца ў традыцыйныя строі. Для турыстаў праводзяцца экскурсіі. Пашырана вытворчасць сувенірнай рамеснай прадукцыі.

З 2005 г. у вёсцы праводзяцца міжнародныя археалагічныя даследаванні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be