Аграгарадок
А́грагарадо́к — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларусі, добраўпарадкаваны населены пункт у сельскай мясцовасці, у якім створана вытворчая і сацыяльная інфраструктура для забеспячэння сацыяльных стандартаў насельніцтва. Як правіла, у аграгарадку пражывае менш за тысячу чалавек.
Феномен «аграгарадка» з’явіўся ў сярэдзіне 2000-х у Беларусі ў сувязі з прыняццем Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005—2010 гады. Першым створаным аграгарадком сталі Езеры Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Планавалася, што да канца 2011 года будзе завяршана стварэнне сеткі аграгарадкоў, а іх колькасць перавысіць 1,5 тысяч.
У канцы 2000-х пачалося паступовае распаўсюджванне гэтага тыпу паселішча і адпаведнай арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ў іншых краінах (Венесуэла).
Згодна з Тэхнічнай інструкцыяй аб перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую, аграгарадок мае скарачэнне аг.
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Катэгорыя·Населеныя пункты Абайскага раёна Карагандзінскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.