Адыс-Абеба
Ады́с-Абе́ба (амх.: አዲስ አበባ) — горад у Эфіопіі, сталіца краіны і Афрыканскага саюза. З насельніцтвам 3 627 934 жыхароў (на 2009 г.) з’яўляецца буйнейшым у свеце горадам, які знаходзіцца ў краіне, якая не мае выхаду да мора. Мае статус асобнага рэгіёна Эфіопіі. Заснаваны ў 1886 годзе імператарам Менелікам II па просьбе яго жонкі — імператрыцы Таіту.
Адыс-Абебу часта называюць «сталіцай Афрыкі» або «Парыжам Афрыкі» ў сувязі з яго гістарычным, палітычным і дыпламатычным значэннем для кантынента.
Адыс-Абеба — гэта адна з самых высакагорных сталіц у свеце. Самы ніжні пункт горада — 2326 м, размешчаны на поўдні горада, дзе знаходзіцца аэрапорт Бале. Самы высокі пункт — гара Энтота з вышынёй 3000 м, знаходзіцца на поўначы горада.
Дэмаграфія
Дынаміка росту колькасці насельініцтва Адыс-Абебы:
- 1900 — 80 000 жыхароў
- 1958—400 000 жыхароў
- 1968—664 000 жыхароў
- 2002 — 1 700 000 жыхароў
- 2008 — 3 384 569 жыхароў
Урад
З 2003 года да мая 2005 года мэрам горада быў Аркэбэ Акубай. 31 мая 2005 года ён быў названы «Афрыканскім мэрам 2005». Тады ж ён перадаў паўнамоцтвы новаму мэру — Берхану Нега. Сёння мэрам горада з’яўляецца Берхану Дэрэса.
Адукацыя
Універсітэт Адыс-Абебы быў заснаваны ў 1950 годзе і першапачаткова меў назву «Універсітэцкі каледж Адыс-Абебы». У 1962 годзе ён быў перайменаваны ва Універсітэт Адыс-Абебы. Тут знаходзяцца 6 універсітэцкіх гарадкоў і 1 кампус знаходзіцца ў горадзе Дэбрэ-Зэйт. Таксама ў шматлікіх гарадах Эфіопіі размешчаны філіялы гэтага ўніверсітэта.
У Адыс-Абебе знаходзіцца Інстытут эфіопскіх даследаванняў і этнаграфічны музей. Таксама ёсць мноства прыватных каледжаў.
Выбітныя гараджане
- Лія Кебедэ — фотамадэль, актрыса
Гарады-пабрацімы
- Нетанія, Ізраіль
- Тэль-Авіў, Ізраіль
- Пекін, Кітай
- Чунцін, Кітай
- Яганэсбург, ПАР
- Лейпцыг, Германія
- Чхунчхон, Паўднёвая Карэя
- Сан-Францыска, ЗША
Зноскі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1886 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.