wd wp Пошук:

Алімпія (Вашынгтон)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Алімпія.

Алімпія (англ.: Olympia) — горад у ЗША, сталіца штата Вашынгтон, адміністрацыйны цэнтр акругі Цёрстан.

Геаграфія

Горад размешчаны на поўдні заліва П’юджэт-Саўнд у вусці ракі Дэшут. Частка тэрыторыі цэнтра горада знаходзіцца на насыпных глебах. На паўночны захад ад Алімпіі размешчаны паўвостраў Алімпік з аднайменным нацыянальным паркам, дзе растуць унікальныя дажджавыя лясы ўмеранага клімату.

Клімат

Клімат Алімпіі марскі з рысамі міжземнаморскага. Сярэднямесячная тэмпература вагаецца ад 3-3,5 °C зімой да 17-17,6 ° С летам, сярэднегадавая — 10,2 °C. Ападкаў выпадае 1265 мм у год, летам у выглядзе дажджу, зімой — у выглядзе дажджу, снегу або снегу з дажджом. Сярэдняя вільготнасць паветра — 93 %. Увосень і ўзімку частыя моцныя туманы. Найбольш высокая зарэгістраваная тэмпература — 39,8 °C, мінімальная — −22,4 °C.

Клімат Алімпіі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 17,7 22,7 26,1 30,5 35,5 36,6 40,0 40,0 36,6 32,2 23,3 17,7 40,0
Сярэдні максімум, °C 7,8 9,7 12,3 15,1 18,6 21,6 25,0 25,5 22,3 15,8 10,2 6,9 15,9
Сярэдні мінімум, °C 0,5 0,0 1,3 2,8 5,8 8,3 10,1 9,9 7,4 4,3 2,1 0,0 4,3
Абсалютны мінімум, °C −22,2 −18,3 −12,7 −5 −3,8 −1,1 1,6 0,5 −3,8 −10 −18,3 −21,6 −22,2
Норма ападкаў, мм 196 133 134 89 59 44 16 23 43 116 219 187 1 265
Крыніца: NWS

Насельніцтва

Паводле даных перапісы 2010 года ў горадзе пражывала 46 478 чалавек, мелася 20 761 хатняя гаспадарка і 10 672 сям’і.

Расавы склад насельніцтва:

Сярэднегадавы даход на душу насельніцтва складае 22 590 долараў ЗША (даныя 2000 года). Сярэдні ўзрост гараджан — 38 гадоў. Узровень злачыннасці значна ніжэйшы за сярэдні па ЗША.

Горад-пабрацім

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1851 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be