wd wp Пошук:

Анкона

Анко́на (італ.: Ancona) — горад-порт у Італіі, сталіца рэгіёна Марке, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.

Заступнікам горада лічыцца Св. Іуда Кірыяк. Свята горада 4 мая.

Гісторыя

Горад Анкона быў заснаваны каля 390 гады да н.э. Яго назва — злёгку змененае грэчаскае Αγκων, што азначае «локаць» — гавань на ўсход ад горада спачатку была абаронена толькі мысам, які па форме нагадвае локаць. Грэчаскія гандляры ўладкавалі тут фабрыку па вытворчасці пурпуру. У часы рымлян у Анконе хадзіла свая манета (з выявай рукі, якая трымае пальмавую галіну, з аднаго боку, і галавой Афрадыты на іншай), а насельніцтва працягвала гаварыць па-грэчаску. Калі менавіта Анкона стала калоніяй Рыма — пытанне спрэчны. Яна была занята рымскім флотам у Ілірыйскай вайне (178 да н.э., Ціт Лівій). Юлій Цэзар завалодаў ёю адразу пасля таго, як перайшоў Рубікон. Гавань Анконы мела велізарнае значэнне ў часы імперыі, бо была найбліжэйшай да Далмацыі, і была пашырана Траянам.

У Сярэднявечча на тэрыторыі горада была незалежная Анконская рэспубліка, якой спрабавалі завалодаць Рымская царква, Венецыянская рэспубліка і германскія імператары. У 1532 г. у горадзе ўсталявалася ўлада Папы. Падчас войн Французскай рэвалюцыі на тэрыторыі Анконы на кароткі час была абвешчана Анканітанская рэспубліка, неўзабаве якая ўвайшла ў склад Рымскай рэспублікі. Пасля разгрому Напалеона ўлада Папы была адноўлена, а ў 1860 Анкона ўвайшла ў склад Італьянскага Каралеўства.

Эканоміка

Суднабудаванне, вагонабудаванне, вытворчасць маставых канструкцый. Нафтаперапрацоўка, фармацэўтычная, абутковая прамысловасць, вытворчасць маёлікавых і шкляных вырабаў. Вываз серы і асфальту.

Культура

Вядомы архітэктурны помнік Анконы — трыўмфальная арка Траяна, пабудаваная пасля 115 года нашай эры верагодна, архітэктарам Апаладорам Дамаскім. Музеі: Нацыянальны музей Марке (італійскія, грэчаскія і рымскія старажытнасці), пінакатэка «Франчэска Падэсці», Епархіяльны музей. У наваколлях Анконы размешчаны найбуйнейшы паломніцкі цэнтр — Ларэцкая базіліка.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be