wd wp Пошук:

Бактрыя

Бактрыя на карце Сярэдняй Азіі

Ба́ктрыя, Бахтры, Бактрыяна — старажытная краіна са сталіцай у горадзе Бактра (сучасны Балх), на тэрыторыі Ірана. Гістарычная вобласць у Сярэдняй Азіі па сярэднім і верхнім цячэнні Амудар’і — цяпер тэрыторыя Паўночнага Афганістана, Паўднёвага Таджыкістана і Узбекістана. Бактрыя была месцам арыйскага засялення да падзелу арыйскіх плямёнаў на іранскія і індыйскія; месца нараджэння зараастрызму.

Геаграфія

Краіна размяшчалася паміж хрыбтом Гіндукуш (стараж. Парапаміс) і ракой Амудар’я (стараж. Окс), і была абкружана Туранскай пустыняй. Рэльеф горны, клімат умераны. Глеба ўрадлівая, шмат вады.

Гісторыя

Да сярэдзіны I тыс. да н.э. гісторыя краіны міфалагізаваная (Шахнамэ, асірыйскія хронікі). Была падпарадкавана Персідскаму царству пры цары Кіры, была адной з сатрапій. Пазней уваходзіла ў дзяржаву Аляксандра Македонскага і дзяржаву Селеўкідаў. Каля 255 да н.э. на гэтых землях утварылася самастойнае Грэка-Бактрыйскае царства. У II ст. да н.э. заваявана тахарамі, затым атрымала назву Тахарыстан. У 139 да н.э. краінай авалодалі кушанскія плямёны, і яна ўвайшла як цэнтральная вобласць у Інда-Скіфскую імперыю, якая праіснавала да 450, калі яе захапілі эфталіты (белыя гуны). З канца VI ст. на межах Бактрыі з’явіліся цюркі, а неўзабаве пасля падзення дзяржавы Сасанідаў, Бактрыя была захопленая арабамі, уведзеная ў склад Багдадскага халіфату і ісламізаваная.

Бактрыйскае мужчынскае адзенне Кафірніган (Таджыкістан). Бактрыйскае жаночае адзенне Кафірніган (Таджыкістан) Бактрыйскае жаночае адзенне Кафірніган (Таджыкістан) Бактрыйскае мужчынскае адзенне Кафірніган (Таджыкістан)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя краіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be