Берген
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Берген (значэнні).
Берген (нарв.: Bergen) — другі па колькасці жыхароў (217 000—2008) горад Нарвегіі, сталіца фюльке Хордалан і буйны горад Заходняй Нарвегіі. Знаходзіцца на захадзе краіны, на беразе Паўночнага мора ў рэгіёне Мідтхорлан. Займае Бергенскі паўвостраў, які адасоблены ад мора астравамі Аскёй, Халснёй і Сутра. Буйны порт, цэнтр нафтавай прамысловасці. У горадзе працуе Бергенскі ўніверсітэт. Сярэдневяковая набярэжная Бергена з’яўляецца адным з аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2000 годзе Берген быў прызначаны адной з культурных сталіц Еўропы.
Гісторыя
Заснаваны ў 1070 годзе Олафам III Ціхім. Да 1299 года з’яўляўся сталіцай Нарвегіі, прыкладна да 1830-х гг таксама быў самым буйным горадам краіны. У Сярэднявеччы — частка Ганзейскага саюза. У перыяд з 9 красавіка 1940 па 8 мая 1945 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.
Адукацыя
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Abbath, нарвежскі музыкант
- Эдвард Грыг (1843—1907), кампазітар, музычны дзеяч, піяніст, дырыжор; буйнейшы прадсгаўнік нарвежскай кампазітарскай школы.
- Нурдаль Грыг (1902—1943), пісьменнік, грамадскі дзеяч
- Юхан Крысціян Клаўсен Даль (1788—1857), нарвежскі мастак
- Генрык Ібсен (1828—1906), драматург
- Даратэя Энгельбрэтсдатэр, нарвежская паэтэса
Славутасці
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.