Берн
Берн (ням.: Bern, фр.: Berne, італ.: Berna, рэтарам.: Berna) — федэральны горад і фактычная сталіца Швейцарыі, таксама кантона Берн, на рацэ Аарэ. Насельніцтва 122.925 чал. (2008).
Гісторыя
Заснаваны ў 1191 годзе герцагам Берхтольдам V з Цэрынгаў. Існуе шмат як навуковых, так і народнаэтымалагічных версій паходжання назвы горада. Па адной з апошніх версій горад названы ў гонар мадзведзя (па-нямецку Bär), які быў першай жывёлай злоўленай у гэтых мясцінах падчас палявання заснавальнікам горада Берхтольдам фон Цэрынгенам. Таксама існуе версія аб пераносе з Італіі назвы Верона (Verona) з пераапрацоўкай яе ў Берн; перанос матывуюць існаваннем роднасных сувязей мясцовых феадалаў з веронскімі.
Найбольш верагоднай у гэты час лічыцца паходжанне назвы Берн ад кельцкага bren ‘гара’ ці brena ‘шчыліна’.
Першапачаткова горад быў пабудаваны з дубовага лесу, але ў 1405 годзе пажар знішчыў драўляныя будынкі, было знішчана каля 550 дамоў, загінула каля 100 чалавек. Пасля ў горадзе будуць будаваць каменныя будынкі, самыя старыя з іх датуюцца XVI—XVII стагоддзямі. Горад хутка пераўтварыўся ў буйны гандлёвы цэнтр, захапіў многія тэрыторыі. Быў адным з удзельнікаў Швейцарскай Канфедэрацыі. У 1848 годзе стаў сталіцай Швейцарыі.
Геаграфія
Берн ляжыць на Швейцарскім плато ў кантоне Берн, на захад ад цэнтра Швейцарыі і за 20 км на поўнач ад Бернскіх Альпаў. Сельская мясцовасць вакол Берна сфарміравалася ледавікамі падчас апошняга ледавіковага перыяду. Сам жа горад быў пабудаваны на пагорыстым участку на беразе ракі Аарэ, але перарос натуральныя межы ў XIX стагоддзі.
Адукацыя і культура
Бернскі ўніверсітэт прыкладных навук
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Ашмянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Барысаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Манастыршчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Свіслацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.