Бланска (раён)
Бланска (чэшск.: Blansko) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бланска. Плошча — 862,65 кв. км, насельніцтва складае 106 696 чалавек. У раёне налічваецца 116 муніцыпалітэтаў, з якіх 8 — гарады, 9 — мястэчкі.
Геаграфія
Размешчаны на поўначы края. Мяжуе з паўднёвамараўскімі раёнамі Брно-прыгарад на поўдні і Вішкаў на паўднёвым усходзе. На ўсходзе мяжуе з раёнам Просцеёў Оламаўцкага края; на поўначы з раёнам Світаві Пардубіцкага края; на захадзе — з раёнам Ждзяр-над-Сазаваў краі Высачына.
Гарады і насельніцтва
Даныя на 2009 год:
| Горад | Насельніцтва |
|---|---|
| Бланска | 21 129 |
| Боскавіцы | 11 426 |
| Летавіцы | 6 836 |
| Адамаў | 4 712 |
| Вельке-Опатавіцы | 4 017 |
| Раец-Естршэбі | 3 676 |
| Кунштат | 2 687 |
| Олешніцы | 1 732 |
| Усяго | Жанчын | Мужчын |
|---|---|---|
| 106 696 (100 %) |
54 171 (50,77 %) |
52 525 (49,23 %) |
Сярэдняя шчыльнасць — 123,68 чал./км²; 52,69 % насельніцтва жыве ў гарадах.
Крыніцы
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Раёны Паўднёвамараўскага края
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.