wd wp Пошук:

Босра

Босра (араб. بصرى‎‎) — старадаўні горад на поўдні Сірыі, а таксама важная археалагічная славутасць, якая занесеная ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў дакументах часоў Тутмаса III і Аменхатэпа (XIV стагоддзе да н.э.). Босра была першым набацейским горадам у другім стагоддзі да н. э. Набаційскае каралеўства было заваявана Карнеліусам Пальмай, генералам Траяна, у 106 н. э.

Пад уладай Рымскай імперыі, Босра была пераназваная ў Новую Траяну Бострам і стала сталіцай рымскай правінцыі Аравія Пятра. Тут быў размешчаны III легіён «Кірэнаіка». Горад расквітнеў і стаў метраполісам на скрыжаванні некалькіх гандлёвых шляхоў, уключаючы рымскую дарогу да Чырвонага мора. У Босры былі пабудаваныя дзве раннехрысціянскія царквы ў 246 і 247 гадах.

Пазней, пасля падзелу Рымскай імперыі на заходнюю і ўсходнюю, горад перайшоў пад уладу Візантыйскай імперыі і быў заваяваны імперыяй Сасанідаў ў пачатку сёмага стагоддзя, канчаткова горад заваявала войска Арабскага халіфата пад камандаваннем Халід ібн Валіда у Бітве пад Босрай ў 634 годзе.

Сёння Босра — важны археалагічны помнік, дзе знаходзяцца руіны рымскіх, візантыйскіх і мусульманскіх часоў. У горадзе размешчаны адзін з найбольш добра захаваных у свеце рымскіх тэатраў. Кожны год у тэатры адбываецца нацыянальны музычны фэст.

Галерэя

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be