Боцеўград
Боцеўград (балг.: Ботевград, да 1934 Арханіе, да 1866 Самунджыева) — горад у Балгарыі. Знаходзіцца ў Сафійскай вобласці, уваходзіць у абшчыну Боцеўград. Старое імя горада (да Вызвалення Балгарыі) — Арханіе. Насельніцтва складае 22 166 чалавек. Названы ў гонар паэта і рэвалюцыянера Хрыста Боцева.
Гісторыя
Найстаражытнейшае паселішча ў гэтай мясцовасці — фракійскае паселішча 5-га тысячагоддзя да н.э., якое знаходзілася ў мясцовасці Манастырыштэ. У выніку раскопак там былі адкрыты абломкі бытавой і будаўнічай керамікі, прылады працы, мармуровая абрадная пліта з выявай фракійскага конніка. Усё гэта захоўваецца ў Боцеўградскім музеі. Каля горада адкрыты фрагменты рымскай калоны з імёнаў трох імператараў Валентыніяна, Валента і Грацыяна. Калона, верагодна, была ўзведзена ў 357 г., бо менавіта тады кіравалі гэтыя імператары. Блізкасць паселішча да рымскай дарогі вымусіла яго жыхароў перасяліцца на 3 км на поўдзень у лес, дзе вырасла новае паселішча Зелін. Падчас засялення гэтых месцаў славянамі, паселішча атрымала славянскае аблічча. Сяло Зелін уваходзіць у межы ўладанняў баяра цара Івана Шышмана, Агняна. У яго валоданні была і крэпасць Божанішкі Урвіч, якая пала апошняй пад націскам асманскай арміі, якая ўварвалася ў балгарскую дзяржаву.
У другой палове 18 ст. жыхары в. Зелін ізноў перасяляюцца ў катлавіну на месца сённяшняга горада, дзе каля пабудаваных заезнага двара і пякарні ўзнікла паселішча з назвай Самунджыева, хоць па асманскіх рэгістрах 1564—1565 гг. в. Самунджыева ўжо існавала на гэтым жа месцы. Вядома, што ў 1826 г. у Самунджыева маецца паўразбураны паракліс, які тады быў царкоўнай школай. У 1864 годзе была пабудавана гадзіннікавая вежа, у 1865 г. там была пабудавана адзіная балгарская царква, прысвечаная мучаніку, забітаму туркамі — Св. Георгію Нова Сафійскаму.
У 1866 г. праз сяло правялі стратэгічную дарогу Русэ-Сафія і па прапанове турэцкага рэфарматара Мітхада-пашы в. Самунджыева была абвешчана горадам Арханіе ў гонар султана Архана Газі. Новы горад быў пабудаваны паводле інжынерна-будаўнічых планаў.
Жыхары горада вядуць барацьбу супраць асманаў ва ўзброеных атрадах Хаджы Дзімітра, Патаёта Хітава і Філіпа Тоцю. У 1870 г. у горад прыбыў Васіл Леўскі і заснаваў там рэвалюцыйны камітэт.
Падчас Руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. балгарскія патрыёты, сярод якіх нямала жыхароў Арханіе, арганізуюць атрады народнага апалчэння, каб ваяваць на баку рускіх войскаў. Боцеўградскі край — арэна працяглых кровапралітных бітваў паміж рускімі войскамі пад камандаваннем генерала Ёсіфа Гурко і асманскай арміяй, якая хавалася ў старапланінскіх цяснінах. За незалежнасць і свабоду радзімы ваявалі апалчэнцы Боцеўградскага края пад камандаваннем генерала Мікалая Сталетава. У 1881 г. у Арханіе налічвалася 2284 чалавека.
Падчас Красавіцкага паўстання 1876 г. насельніцтва Арханійскага края перажыло жорсткае прыгнечанне. У гэты час загінуў атрад Хрыста Боцева. Гэта было нагодай пераназваць горад Арханіе на Боцеўград.
Насельніцтва
|
Славутасці
- Гістарычны музей,
- добра захаваны дом старой школы,
- Царква адраджэння 1864 г.
- Гадзіннікавая вежа — сімвал горада, пабудаваная ў цэнтры горада майстрам Маркавым.
- Бібліятэка імя Івана Вазава
- Помнік Хрысту Боцеву
- Помнік Рускім салдатам, што загінулі ў Руска-турэцкай вайне,
- Помнік Невядомаму салдату
- Помнік паэту Стамену Панчаву і інш.
Транспарт
У горадзе выкарыстоўваецца толькі аўтобусны транспарт. Горад звязаны аўтобусным транспартам з вялікімі і малымі гарадамі краіны.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Боцеўград
- Статыстыка насельніцтва
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.