Вадуц
Вадуц (ням.: Vaduz) — горад у Ліхтэнштэйне, сталіца краіны. Размешчаны ў даліне ракі Рэйн каля падножжа хрыбта Рэтыкон. Горад з’яўляецца месцам знаходжання нацыянальнага парламента.
У горадзе жывуць 5100 жыхароў (2009), большасць з якіх католікі. Кафедральны сабор горада з’яўляецца рэзідэнцыяй архіепіскапа Рымска-каталіцкай царквы.
Хоць Вадуц і з’яўляецца сталіцай княства, ён не самы вялікі горад краіны і саступае суседняму Шану, у якім на 700 чалавек больш.
Спорт
У Вадуцы базуецца мясцовы аднайменны футбольны клуб, які, як і іншыя ў Ліхтэнштэйне, гуляе ў швейцарскай футбольнай лізе.
Галерэя
Памятныя мясціны
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Ціна Вайратэр — ліхтэнштэйнская гарналыжніца
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадуц
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.