wd wp Пошук:

Валансьен

Валансьен (фр.: Valenciennes [valɑ̃sjɛn], пікард.: Valinsien, нідэрл.: Valencijn) — горад на поўначы Францыі, камуна ў дэпартаменце Нор. Мае статус супрефектуры. Насельніцтва — 41,3 тыс. чалавек (1999 г.).

Тэрыторыя — 14 км². Горад размешчаны на беразе ракі Эско (Шэльда).

Гісторыя

Горад упершыню згадваецца ў 693 годзе ў адным з дакументаў Хлодвіга II. У 843 годзе па Вердэнскаму дагавору вызначаны статус Валансьена як нейтральнага горада паміж Нейстрыяй і Аўстразіяй. У IX стагоддзі горад, як і ўсе навакольныя тэрыторыі, быў заваяваны нарманамі, а ў 923 годзе стаў часткай герцагства Ніжняя Латарынгія, якое ўваходзіла ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валансьен хутка развіваўся, стаўшы цэнтрам адной з памежных марак імперыі.

У 1008 годзе па Еўропе пракацілася эпідэмія чумы. Паводле мясцовых паданняў Дзева Марыя ўстанавіла вакол Валансьена кардон, які абараніў горад ад эпідэміі. З гэтага часу кожны год жыхары Валансьена праходзяць па крузе працягласцю 14 км вакол горада, па гэтак званаму шляху Святога кардона. У XIV стагоддзі Альберт Баварскі пабудаваў у горадзе Вежу Дадэн, у якой быў усталяваны звон, які да гэтага часу штодня б’е ў гонар Дзевы Марыі Святога кардона.

У Сярэднявеччы Валансьен быў квітнеючым цэнтрам графства Эно. Пасля 1433 году горадам валодалі Філіп III Добры і ягоныя спадчыннікі, спачатку з Бургундcкай дынастыі, а потым з Габсбургаў. У 1560-я гады Валансьен стаў адным з цэнтраў кальвінізму і супраціву прыгнёту пратэстантаў у Іспанскіх Нідэрландах. Пасля жорсткай барацьбы ў 1570 годзе войска герцага Алесандра Фарнезэ захапіла горад і зладзіла масавы гвалт пратэстантаў.

Французскія каралі пачынаючы з Людовіка XI не аднойчы спрабавалі авалодаць горадам. У 1656 годзе ў ходзе бітвы ля Валансьена Іспанская армія пад камандаваннем прынца Хуана Аўстрыйскага разграміла французаў. Толькі ў 1677 годзе Людовік XIV дамогся захопу горада. Па ўмовах Німвегенскаага міру 1678 года тэрыторыя былога графства Эно была падзелена паміж Францыяй і Габсбургамі, і ягоная паўднёвая частка, у тым ліку і Валансьен, адышла да Францыі, пасля чаго горад быў значна ўмацаваны Вабанам. Горад стаў адным з найважнейшых фарпостаў на паўночным усходзе Францыі.

У 1793 годзе падчас вайны першай кааліцыі супраць рэвалюцыйнай Францыі горад быў абложаны, а французская ўлада скасавана. Французская армія адваявала яго толькі ў жніўні 1794 года. У 1890 годзе Валансьен страціў статус крэпасці, і ягоныя магутныя крапасныя сцены былі разбураныя. У 1900 годзе горад быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна.

Падчас абедзвюх сусветных войн горад быў разбураны, яго цэнтральная частка была адбудавана нанова пасля Другой сусветнай вайны.

Славутасці

  • Музей вытанчаных мастацтваў захоўвае працы як выхадцаў горада (Антуан Вато, Жан-Батыст Карпо), так і іншых фламандскіх мастакоў (Рубенс, ван Дэйк).
  • Некалькі гатычных цэркваў (найстарэйшая — францысканская, асвечана ў 1233 годзе) і вежа Дадэн (XIV стагоддзе).
  • «Іспанскі асабняк» XVI стагоддзя, г. з. Бібліятэка езуітаў таго ж часу (нядаўна адрэстаўравана) і бальніца Эно часоў Людовіка XV.

Гарады-пабрацімы

Ратушная плошча

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be