wd wp Пошук:

Ватэнштэт (Зальцгітэр)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ватэнштэт (значэнні). Ва́тэнштэт (ням.: Watenstedt) — адно з 31 прадмесцяў горада Зальцгітэра ў Ніжняй Саксоніі (Германія). Да 31 сакавіка 1942 года ўваходзіў у раён Вольфенбютэль, 1 красавіка 1942 года стаў часткай агламерацыі Ватэнштэт—Зальцгітэр (23 студзеня 1951 года перайменаваны ў Зальцгітэр).

Гісторыя

Упершыню Ватэнштэдэ (ням.: Wattenstede) згадваецца пад 1186 годам. Назва Ватэнштэт вядома з 1570 года.

З XV стагоддзя — у складзе княства Браўншвайг—Вольфенбютэль герцагства Браўншвайг—Люнебург. Пасля Першай сусветнай вайны ўключаны ў склад раёна Вольфенбютэль. 1 красавіка 1942 года разам з Зальцгітэрам утварыў новы горад Ватэнштэт—Зальцгітэр (цяпер Зальцгітэр).

У 1941—1945 гадах у ваколіцах горада дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер Зальцгітэр—Ватэнштэт[de]. Пасля Другой сусветнай вайны ў горадзе створаны лагер перамешчаных асоб Ватэнштэт—Імендорф.

Зноскі

Літаратура

  • Kirstin Casemir. Die Ortsnamen des Landkreises Wolfenbüttel und der Stadt Salzgitter. — Verlag für Regionalgeschichte, 2003. — ISBN 3-89534-483-4.
  • Salzgitter — Geschichte und Gegenwart einer deutschen Stadt — 1942—1992 / Wolfgang Benz. — München: Verlag C.H.Beck, 1992. — ISBN 3-406-35573-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1942 годзе Катэгорыя·Раёны і акругі гарадоў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be