wd wp Пошук:

Вестмана

Ве́стмана (фар.: Vestmanna; дацк.: Vestmannahavn) — сёмы па велічыні горад на Фарэрскіх астравах, размешчаны на заходнім узбярэжжы вострава Стрэймай. Адміністрацыйна адносіцца да камуны Вестмана рэгіёна Стрэймай.

Вестмана

Геаграфія

Паселішча Вестмана знаходзіцца ў паўночнай частцы вострава Стрэймай, на яго заходнім узбярэжжы. Яно не выходзіць непасрэдна да адкрытага акіяна, ад якога агароджана востравам Воар, і размешчана на беразе невялікага заліва, злучанага з адкрытым акіянам праз праліў Вестманасунд.

Назва

Этымалогія назвы гэтага партовага гарадка не зусім ясная і можа ўзыходзіць нават да часоў, папярэднім засяленню Фарэрскіх астравоў вікінгамі. Найбольш праўдападобная версія гаворыць, што назва паходзіць ад «вестман», гэта значыць Людзі Захаду, як жыхары старажытнай Скандынавіі звалі кельцкіх пасяленцаў. Гістарычна склалася так, што фарэрцы выкарыстоўвалі назву Вестманахаўн (Vestmannahavn), якая можа азначаць Порт Людзей Захаду. Пры такой інтэрпрэтацыі Вестмана магла быць заснавана яшчэ ў IX стагоддзі. Але існуе таксама меркаванне, што назва паказвае на месцазнаходжанне порта, які размешчаны ў заходняй частцы вострава Стрэймай.

Гісторыя

Гісторыя паселішча, размешчанага на месцы Вестманы, можа пачынацца яшчэ да з’яўлення там вікінгаў. Назва паселішча гаворыць пра кельцкае паходжанне пасяленцаў. Каланізацыя верагодна пачалася яшчэ ў IX стагоддзі. Аднак першыя згадкі пра пасёлак датуюцца XIV і XV стагоддзямі.

У пачатку XVII стагоддзя ў наваколлях Вестманы абгрунтаваліся піраты. У 1615 годзе дацкі кароль накіраваў некалькі ваенных караблёў для рашэння праблемы марскога разбою. У гэтым жа годзе адбыўся бой, у якім былі знішчаны тры пірацкіх ірландскіх судны: у выніку дваццаць сем піратаў загінула, пяцьдзясят пяць утапілі пасля бою, а васьмярых завадароў, якія патрапілі ў палон, павесілі.

У снежні 1759 года падчас Сямігадовай вайны кантрабандыст Франсуа Цьюрот разам са сваім экіпажам хаваўся ад штармоў у Вестмане. Падзенне маральнага стану яго войскаў, нежаданне мясцовых жыхароў гандляваць з ім прыпасамі, у тым ліку і харчам, вымусілі яго ў працягнуць сваю місію і здзейсніць напад на паўночнае ўзбярэжжа Ірландыі.

У 1839 годзе пачала сваю дзейнасць Дацкая гандлёвая манаполія, якая ахапіла сваім уплывам усю тэрыторыю архіпелага. Адзін з яе філіялаў размясціўся ў Вестмане.

З сярэдзіны XIX стагоддзі пачалі ўжывацца сеткі, якімі перагароджваўся ўваход у праліў падчас кітабойнага сезона. Кітовае мяса з’яўляецца адным з асноўных прадуктаў харчавання ў рацыёне жыхароў Фарэрскіх астравоў.

У 1897 годзе пабудаваны пастаянны порт, які забяспечвае галоўным чынам рыбалоўства і кітовы промысел. Таксама быў пабудаваны суднарамонтны завод, на якім рамантаваліся катары, першыя з якіх закупляліся ў Вялікабрытаніі.

У 1953 годзе была пабудавана гідраэлектрастанцыя, якая забяспечвала электраэнергіяй Вестману, а затым і многія іншыя паселішчы Фарэрскіх астравоў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be