wd wp Пошук:

Выбарг

Вы́барг (руск.: Выборг, фінск.: Viipuri, шведск.: Viborg, ням.: Wiborg) — горад (з 1403 года) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Выбаргскага муніцыпальнага раёна Ленінградскай вобласці. Горад знаходзіцца на беразе Выбаргскага заліва.

Колькасць насельніцтва — 80896 чал. (2013), плошча — 160,847 км², другі паводле насельніцтва горад Ленінградскай вобласці (пасля Гатчыны). Да 1940 года гэта быў другім па велічыні горадам Фінляндыі. Сярод славутасцяў — Выбаргскі замак, бібліятэка Алвара Аалта, парк Манрэпо. Усяго ў Выбарзе знаходзіцца больш 300 розных помнікаў: архітэктурных, гістарычных, скульптурных, археалагічных, садова-паркавага мастацтва.

Гісторыя

У 1293 падчас аднаго з крыжовых паходаў у зямлю, населеную карэламі, па рашэнні рэгента шведскага караля Торгільса Кнутсана на Замкавым востраве заснаваны магутны замак, які атрымаў назву Выбарг, ён заставаўся непрыступным да 1710 года. Наўгародская рэспубліка ў 1294 асадзіла Выбарг, але ўзяць яго не змагла. Беспаспяховым быў і ваенны паход супраць шведаў ў 1322 годзе.

У 1403 годзе горад-крэпасць Выбарг быў ураўнаваны ў статусе горада з горадам Упсала: шведскі кароль Эрык Памеранскі дараваў яму роўныя гарадскія прывілеі, у тым ліку і гандлёвыя, дзякуючы якім горад хутка ператварыўся ў буйны гандлёвы цэнтр. Горад часта наведвалі нямецкія купцы з гарадоў ганзейскага гандлёвага саюза. Выбарг стаў цэнтрам лена.

На першую палову 1918 прыпадаюць пераломныя падзеі ў лёсе горада — пасля абвяшчэння незалежнасці, у студзені 1918 года ў Фінляндыі пачалася грамадзянская вайна, і Выбарг стаў адным з галоўных цэнтраў чырвоных фінаў. 29 красавіка апошнія чырвоныя атрады паўсюдна былі разбітыя.

У незалежнай Фінляндыі Выбарг захаваў свой статус другога гарады краіны і цэнтра культурнага і грамадскага жыцця Усходняй Фінляндыі. Тут функцыянавалі філіялы ўсіх буйных фінскіх партый: сацыял-дэмакратычнай, Аграрнага саюза і іншых. Горад з’яўляўся адным з найважнейшых гандлёвых і транспартных цэнтраў краіны. Працавала мноства адукацыйных, культурных, спартыўных устаноў, дзейнічала вялікая колькасць храмаў і консульстваў.

У 1929 годзе гарадскі архітэктар Ота-Івары Меўрман распрацаваў горадабудаўнічы план Вялікага Выбарга, асноўныя ідэі якога рэалізоўваліся да 1970-х гадоў. У Выбарзе былі пабудаваны шматлікія важныя грамадскія будынкі: мастацкі музей і школа (1930 год), акруговы архіў (1933 год), новая гарадская бібліятэка (1935). Да 1930-х гадоў цэнтр дзелавога жыцця горада перамясціўся з раёна Лінойтус (тэрыторыя былой Выбаргскай крэпасці) у раёны Салакалахты і Рэпала, бліжэй да чыгуначнага вакзала.

Клімат

Клімат горада марскі з пераходам да кантынентальнага. Зіма ўмерана мяккая, лета ўмерана цёплае, што для такой геаграфічнай шыраты тлумачыцца уплывам Гальфстрыму. Пры гэтым максімальная тэмпература, зарэгістраваная ў Выбарзе, складае 34,6 °C, а мінімальная −38 °C.

У цэлым клімат Выбарга больш халодны, чым клімат размешчанага на больш нізкай шыраце Санкт-Пецярбурга, а самы халодны месяц — люты. Сярэднегадавая тэмпература 4,8 °C (для Пецярбурга 5,8 °C).

Ападкаў выпадае больш летам, восенню і зімой, істотна менш — вясной. Гадавая колькасць ападкаў 677 мм, у зімовы перыяд выпадаюць пераважна ў выглядзе снегу. Сярэднегадавая адносная вільготнасць паветра — 80 %. Пераважаюць паўночна-заходнія вятры. Сярэднегадавая хуткасць ветру — 3,4 м/с.

Увесну і ўлетку назіраецца з’ява белых начэй, пры максімальнай даўгаце дня 19 гадз. 10 хв., а мінімальнай — 5 гадз. 38 хв. Колькасць гадзін сонечнага ззяння — 1530 у год. У сярэднім дзённая інсаляцыя на гарызантальнай паверхні складае 2,79 кВт/м².

Прамысловасць

Порт на Фінскім заліве. Чыгуначны вузел. Машынабудаванне і металаапрацоўка (рыбаапрацоўчае абсталяванне, суднабудаванне, электраінструмент), лёгкая, харчовая прамысловасць. Кліматычны курорт. Цэнтр міжнароднага турызму. Найбуйнейшыя прадпрыемствы:

  • ААТ «Выбарскі суднабудаўнічы завод» — спецыялізуецца на будаўніцтве марскіх платформаў для асваення шэльфавых запасаў, суднаў малога і сярэдняга танажу;
  • ТАА «Кіруючая кампанія „Горнае кіраванне“ ВА „Адраджэнне“» — здабыча і вытворчасць гранітных вырабаў;
  • ЗАТ «Выбаргскае кар’ераўпраўленне» — спецыялізуецца на вытворчасці інертных будаўнічых матэрыялаў;
  • ТАА «Порт Выбаргскі» — спецыялізуецца, у асноўным, на накатных грузах;
  • ТАА «Роквул-поўнач» — вытворчасць ізаляцыйных матэрыялаў;
  • ТАА «Хелкама Форст Вііпуры» — вытворчасць халадзільнікаў.

Транспарт

Выбаргскі аўтобус

У горадзе дзейнічаюць 12 гарадскіх аўтобусных маршрутаў. У 2009 годзе яны перавезлі амаль 2,7 млн чалавек; пасажыраабарот склаў каля 8.500.000 пас/км. Прыгарадныя і міжгароднія аўтобусы адпраўляюцца з Выбаргскага аўтавакзала па ўсім Выбаргскім раёне, на Санкт — Пецярбург. Ёсць некалькі транзітных маршрутаў у Фінляндыю. Аўтобусы паведамленнем Выбарг — Санкт-Пецярбург прыходзяць да аўтастанцыі «Парнас» у аднайменнай станцыі метро і «Паўночная» (станцыя метро Дзявяткіна), кошт праезду складае 210 рублёў.

З 1912 года ў Выбарзе дзейнічала трамвайная сетка, праца якой спынялася толькі падчас ваенных дзеянняў у 1940, 1941 і 1944 гадах. Пасля ўваходжання Выбарга ў склад СССР трамвай працягваў дзейнічаць, але ў 1957 быў прызнаны стратным і зачынены.

Культура

Краязнаўчы музей.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Ленінградскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be