wd wp Пошук:

Вішкаў (раён)

Вішкаў (чэшск.: Vyškov) — адзін з 7 раёнаў Паўднёвамараўскага края Чэшскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вішкаў. Плошча — 876,06 кв. км (з іх 158,206 км? займае ваенны палігон Бржэзіна), насельніцтва складае 89 016 чалавека. У раёне налічваецца 79 муніцыпалітэтаў, з якіх 5 — гарады, 3 — мястэчкі.

Геаграфія

Размешчаны на ўсходзе края. У рамках края мяжуе з раёнам Брно-прыгарад на захадзе, Годанін на паўднёвым захадзе, Бржэцлаў на поўдні і Бланска на паўночным захадзе. На паўночна ўсходзе суседнічае з оламаўцкім раёнам Просцеёў, на ўсходзе — з раёнам Кромержыж Злінскага края.

Гарады і насельніцтва

Даныя на 2009 год:

Горад Насельніцтва
Вішкаў 22 221
Бучавіцы 6 500
Слаўкаў-у-Брна 6 265
Роўсінаў 5 256
Іванавіца-на-Гане 2 917
Усяго Жанчын Мужчын
89 016
(100 %)
44 979
(50,53 %)
44 037
(49,47 %)

Сярэдняя шчыльнасць — 101,61 чал./км²; 48,48 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Паўднёвамараўскага края
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be