wd wp Пошук:

Галіч (Івана-Франкоўская вобласць)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Галіч.

Га́ліч (укр.: Га́лич — Галыч) — горад (да 1940 пасёлак гарадскога тыпу), цэнтр Галіцкага раёна Івана-Франкоўскай вобласці Украіны, на правым беразе р. Днестр, за 26 км на поўнач ад Івана-Франкоўска. Чыгуначная станцыя (на лініі Івана-Франкоўск — Львоў). Вузел аўтадарог. Заснаваны ў 9 стагоддзі. У 1772 адыходзіць да Аўстрыі, а ў 1919 акупаваны Польшчай. З 1939 г. у складзе УССР.

Эканоміка

Агароднінасушыльны завод, сыраробны, будматэрыялаў, жалезабетонных вырабаў, цагляны.

Памятныя мясціны

Царква Ражства (канец 14 — пачатак 15 стст.; рэстаўрацыя ў 1825 годзе).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be