wd wp Пошук:

Гафса (горад)

Га́фса (араб. قفصة‎‎) — горад у цэнтральнай частцы Туніса, адміністрацыйны цэнтр вілаета Гафса. Насельніцтва 81,9 тыс. чал. (2006). Вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя. Міжнародны аэрапорт.

Гісторыя

Адзін з найстаражытных гарадоў Туніса. Берберская крэпасць, вядомая пад рымскай назвай Капса (лац.: Capsa), спалена рымлянамі ў 106 да н.э.). Квітнеючы рымскі горад пры Траяне, візантыйская калонія пры імператары Юстыніяне I. У 668 н.э. захоплены арабамі.

Мінарэт у г. Гафса

Аазіс Капса быў адным з апошнім прыстанкаў для рэштак хрысціянскага раманамоўнага насельніцтва пасля пачатку арабскіх заваяванняў. Паводле сведчанняў арабскага падарожніка і гістарыёграфа Ал-Ідрысі, насельніцтва Капсы ў XII стагоддзі было пераважна раманамоўным.

Славутасці

Захаваліся помнікі рымскага (вадаёмы з мазаікай) і сярэднявечнага (крэпасць, Вялікая мячэць) перыядаў.

Эканоміка

Гафса — буйны гандлёва-рамесны цэнтр. Саматужная вытворчасць шарсцяных, гарбарных (у т.л. абутку) вырабаў, дыванаў. У раёне Гафсы — распрацоўка радовішчаў фасфарытаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be