Гаўлічкаў-Брод
Га́ўлічкаў-Брод (чэшск.: Havlíčkův Brod, старая назва Německý Brod, ням.: Deutschbrod) — горад у Краі Высачына Чэхіі. Размешчаны на рацэ Сазаве, у межах Чэшска-Мараўскага ўзвышша.
Насельніцтва 24,3 тыс. жыхароў (2003). Плошча складае 64,9 км².
Развіты машынабудаванне, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў XII стагоддзі. Атрымаў развіццё ў выніку адкрыцця сярэбраных радовішчаў на Сазаве. Правамі горада валодае з 1257. Насельніцтва горада ў XIII — пачатку XX стст. было пераважна нямецкім (і з 1310 горад быў вядомы як Нямецкі Брод). Падчас Гусіцкіх войнаў насельніцтва горада падтрымала Жыгімонта, таму 22 студзеня 1422 горад быў разбураны Янам Жыжкам (адбудаваны ў 1429). На працягу XVI—XVII з’яўляўся культурным цэнтрам; прамысловасць (галоўным чынам — тэкстыльная) атрымала развіццё ў XIX стагоддзі. Тады ж горад стаў буйным чыгуначным вузлом. Усё нямецкае насельніцтва горада было выселена ў 1945. У тым жа годзе горад атрымаў сваю сучасную назву ў гонар пісьменніка XIX стагоддзя Карэла Гаўлічка-Бораўскага.
У горадзе — навукова-даследчы і селекцыйны інстытут бульбаводства.
Гарады-пабрацімы
- Брыэль, Нідэрланды — з 1985.
- Брыксен, Італія — з 1992.
- Спішка-Нова-Вес, Славакія — з 1995.
Людзі, звязаныя з горадам
- Ян Вацлаў Антанін Стаміц — чэшскі кампазітар (1717—1757), нарадзіўся ў Нямецкім Бродзе.
- Вацлаў Яраслаў Клофач (1868—1942) — чэшскі палітычны дзеяч, нарадзіўся ў Гаўлічкаве Бродзе.
- Вілем Курц-малодшы (чэшск.: Vilém Kurz; 23 снежня 1872 Нямецкі Брод — 25 мая 1945, Прага) — чэшскі піяніст і музычны педагог. Сын педагога і грамадскага дзеяча Вілема Курца (старэйшага). Жонка Курца Ружэна Курцава, дачка Ілана Курцава і ўнук Павел Штэпан таксама былі прыкметнымі музыкантамі.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гаўлічкаў-Брод
- Сайт адміністрацыі горада (чэшск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.