Гувахаці
Гувахаці (англ.: Guwahati, асам. গুৱাহাটী) — найбуйнейшы горад у індыйскім штаце Асам. Насельніцтва — 957 352 чал. (2011 г.).
Геаграфія
Горад абмежаваны на поўначы ракой Брахмапутра, на поўдні — горным масівам. Цэнтральнай часткай лічыцца ўзбярэжжа Брахмапутры. Характэрны трапічны клімат з сярэднегадавой тэмпературай +22 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 2054 мм. Найбольш вільготным з’яўляецца сезон мусонаў з мая да верасня.
Гісторыя
Лічыцца, што горад на месцы Гувахаці ўпершыню ўзгадваецца ў Рамаяне. Ён меў назву Прагдж’ётыша і быў цэнтрам аднайменнай дзяржавы, потым дзяржавы Камарупа. У XI ст. быў заснаваны горад Камарупанагар. Сучасная назва паходзіць з асамскай мовы і значыць «арэхавы рынак».
Эканоміка
У 2006 г. Гувахаці заняў 17 месца па ўзроўню жыцця сярод гарадоў Індыі. З’яўляецца важным цэнтрам банкаўскага абслугоўвання, нафтавай і чайнай прамысловасці.
Інфраструктура
У Гувахаці знаходзяцца штаб-кватэра паліцыі штата Асам, высокі суд, улада якога распаўсюджваецца на Асам і суседнія штаты, працуе болей за 20 устаноў вышэйшай адукацыі, інстытут сацыяльных навук, некалькі спартыўных стадыёнаў.
Нацыянальная чыгунка і шаша нумар 27 злучаюць Гувахаці са штатамі Заходняя Бенгалія і Біхар. У 20 км ад горада знаходзіцца міжнародны аэрапорт. Гувахаці — найбуйнешы індыйскі порт на рацэ Брахмапутра.
Зноскі
Спасылкі
Guwahati даведнік на сайце Wikivoyage
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гувахаці
- Guwahati — The Economic Times
- Tourism in Guwahati
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.