wd wp Пошук:

Джайсалмер

Джайсалмер (англ.: Jaisalmer, раджастхані: जैसलमेर’) — горад у індыйскім штаце Раджастхан. У мінулым — сталіца адной з дзяржаў раджпутаў. Насельніцтва (2011 г.) — 65 471 чал.

Гісторыя

Заснаваны ў 1156 г. як сталіца раджпутскай дынастыі Равал. Названы ў гонар заснавальніка, раджы Равала Джайсала. У 1294 г. падчас аблогі дэлійскім султанам Аладзінам 24 тысячы жанчын-жыхароў Джайсалмера скончылі жыццё самагубствам, а 3800 мужчын загінулі пры абароне. Падобныя падзеі ў гісторыі Джайсалмера паўтараліся некалькі разоў, калі абаронцы бачылі сваю паразу. У XVII — XVIII стст. горад знаходзіўся ў залежнасці ад маголаў і маратхаў. У 1818 г. падпарадкаваны Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. З 1947 г. у складзе незалежнай Індыі.

Крэпасць

Крэпасць Джайсалмер — адзін з найбуйнейшых фартыфікацыйных комплексаў у свеце. Пабудавана ў XVI ст. як ваенны і адміністрацыйны цэнтр на месцы старой разбуранай крэпасці XII ст. Сучасныя памеры — 460 м × 230 м. Падвойныя муры дасягаюць 4,6 м. Ахоўваецца 56 бастыёнамі. З-за спецыфічнага колеру муроў у мінулым атрымала мянушку «Залатога горада». Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі — вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, дэкаратыўнага каменю, зробленых уручную тканін, скураных вырабаў. Каля Джайсалмера здабываюць нафту, газ, соль. Важную ролю ў развіцці горада традыцыйна адыгрывае турызм.

Галерэя

  • Джайсалмер Форт
  • Выгляд з Форта Джайсалмер
  • Вароты ў Форт Джайсалмер
  • Форт-палац
  • Стары горад
  • Гуру
  • Асабняк Патвон-Кі
  • Возера Гадзісар

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be