wd wp Пошук:

Джак’якарта

Джак’яка́рта (індан.: Yogyakarta), скарочана Джок’я (індан.: Yogya, Jogja) — горад на востраве Ява ў Інданезіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай асаблівай акругі. Насельніцтва (2012 г., разам з прыгарадамі) — 2 389 200 чал. Джак’якарту часцяком называюць культурнай сталіцай Явы.

Гісторыя

Да сярэдзіны XVIII ст. на месцы Джак’якарты існавала некалькі буйных паселішчаў. У 1755 г. вылучана як сталіца асобнага султаната Джак’якарта. Яе першапачатковым цэнтрам з’яўлялася Кота-Гедэ, сталіца султаната Матарам. У 17581765 гг. быў пабудаваны новы адміністрацыйны комплекс Таман-Сары. У 1812 г. горад пацярпеў ад захопу брытанскімі салдатамі.

У 1945 г. султан Хаменгкубавона IX падтрымаў барацьбу за незалежнасць Інданезіі. У 19461948 гг. у Джак’якарце месціўся інданезійскі ўрад. У 1950 г. была створана асаблівая акруга Джак’якарта, у якой горад Джак’якарта выконвае функцыю адміністрацыйнага цэнтра.

Эканоміка

Галоўнымі галінамі эканомікі горада Джак’якарта з’яўляюцца перапрацоўчая і тэкстыльная прамысловасць, транспарт, гандаль, банкаўская справа і турызм. Турызм дае болей за 20 % прыбыткаў. З развіццём турыстычнай сферы шчыльна звязана рамесная вытворчасць. Джак’якарта — сусветна вядомы цэнтр батыка. Вуліца Джалан-Малібора паміж палацам султана і чыгуначнай станцыяй славутая гандлёвымі і культурнымі ўстановамі.

Культура

Горад Джак’якарта часцяком называюць культурнай сталіцай Явы. У ім працуе 10 вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку інданезійская Акадэмія мастацтваў, некалькі музеяў і мастацкіх галерэй. У Джак’якарце зберагаюцца традыцыі ювелірнага мастацтва і вытворчасці батыка, старажытны традыцыйны тэатр, арганізуюцца выставы і фестывалі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1755 годзе Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be