wd wp Пошук:

Джэймстаўн (востраў Святой Алены)

Джэймстаўн (англ.: Jamestown) — сталіца брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья. Адзіны порт вострава Святой Алены. Насельніцтва (2008 г.) - 714 чал.

Геаграфія

Горад Джэймстаўн месціцца на берагу заліва Джэймс у вузкай міжскальнай рашчыліне ў паўночна-заходняй частцы вострава Святой Алены. Клімат сухі трапічны. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца паміж 19°C і 24°C. Найбольш спякотны месяц — красавік, калі тэмпература дасягае 34°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 113 мм.

Гісторыя

Паселішча на месцы Джэймстаўна было заснавана Англійскай Ост-Індскай кампаніяй у 1659 г. Для аховы была пабудавана крэпасць Св. Джона. У 1660 г. у сувязі з рэстаўрацыяй манархіі ў Англіі крэпасць атрымала назву Джэймс у гонар герцага Ёркскага. Праз некалькі гадоў у дакументах Ост-Індскай кампаніі паселішча названа Джэймстаўнам.

У 1673 г. паселішча і крэпасць былі часова захоплены галандцамі. У канцы XVIII - XIX стст. Джэймстаўн з’яўляўся важным транзітным цэнтрам ў Паўднёвай Атлантыцы. У 1834 г. перададзены ў маёмасць Вялікабрытаніі. Па загаду каралевы Вікторыі ў 1859 г. атрымаў статус горада і права на самакіраванне.

З 2009 г. з’яўляецца афіцыйнай сталіцай брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья.

Эканоміка

Большасць жыхароў горада Джэймстаўн працуе ў адміністрацыі і займаецца абслугоўваннем.

Славутыя мясціны

Спіс славутых мясцін Джэймстаўна:

  • Старая прыморская частка горада, пабудаваная ў канцы XVIII ст. - пачатку XIX ст. Вядзецца праца для ўключэння яе ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • Англіканскі касцёл 1774 г.
  • Старая вуліца

  • Лесвіца Якаба — лесвіца на паверхню скал над горадам. Складаецца з 699 прыступак. Пабудавана ў 1829 г.

  • Лесвіца Якаба

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be