Дорнбірн
Дорнбірн (ням.: Dornbirn) — старадаўні аўстрыйскі горад на захадзе краіны, у федэральнай зямлі Форарльберг. Размешчаны на невялікай рэчцы Дорнбірнер-Ах у даліне верхняга Рэйна ў непасрэднай блізкасці ад межаў Германіі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйна.
Насельніцтва 42301 чалавек па перапісе 2001 года, 44227 чалавека па дадзеных 2006 года. Дорнбірн — самы вялікі горад Форарльберга, праўзыходзіць па колькасці насельніцтва сталіцу зямлі — Брэгенц.
Славутасці
- Прыхадская царква Санкт-Марцін. Пабудавана ў стылі класіцызм у 1840 годзе на месцы больш старой царквы побач са старадаўняй гатычнай званіцай (1493 год).
- Чырвоны дом. Найстарэйшы будынак горада (пабудаваны ў 1639 годзе) размешчаны на цэнтральнай плошчы Марктплац. Назва будынка звязана з колерам сцен — у Сярэднявечча яго фарбавалі бычынай крывёй.
- Гарадскі музей. Знаходзіцца на Марктплац у іншым старадаўнім асабняку.
- Музей прыроды Форарльберга.
- Музей Інатура . Натуральнанавуковы музей з інтэрактыўнай экспазіцыяй.
- Музей «Ролс-Ройс», які змяшчае найбуйнейшую ў свеце калекцыю вінтажных аўтамабіляў Ролс-Ройс. Размешчаны ў мястэчку Гютле. Сярод экспанатаў — аўтамабілі каралёў Вялікабрытаніі Эдуарда VII, Георга V, каралевы-маці, Лоўрэнса Аравійскага і іспанскага дыктатара Франка.
Гарады-пабрацімы
Палітычная сітуацыя
Бургамістр камуны — Вольфганг Румеле (АНП) па выніках выбараў 2005 года.
Савет прадстаўнікоў камуны (ням.: Gemeinderat) складаецца з 36 месцаў.
- Партыя Dornbirner Volkspartei займае 21 месца.
- СДПА займае 8 месцаў.
- Зялёныя займаюць 4 месцы.
- АПС займае 3 месца.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дорнбірн
- Гарадскі сайт (ням.)
- Гарадскі партал (ням.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.