wd wp Пошук:

Кала-Бені-Хамад

Кала-Бені-Хамад (Кал’ат-Бану-Хамад, араб. قلعة بني حماد‎‎) — старажытны горад у правінцыі Мсіла ў паўночнай частцы Алжыра. Заснаваны ў 1007 годзе як крэпасць; да 1090 — сталіца Хамадзідаў, разбураны ў 1152 годзе Абд-аль-Мумінам з дынастыі Альмахадаў. Аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Апісанне

Раскопкі французскіх (1897, 1908, 1948) і алжырскіх (з 1964) археолагаў выявілі рэшткі гарадскіх сцен, сігнальнай вежы, мячэці з мінарэтам, шырокага палацавага комплексу XI ст. Апошні ўключае ансамбль Дар-эль-Бахр з басейнам і багатым дэкорам (роспіс па стуку, мармур, маёліка). Разбураная мячэць з 13 нефамі і 8 шэрагамі месцаў дагэтуль з’яўляецца адной з самых вялікіх у Алжыры.

Актыўна наведваецца турыстамі.

Ілюстрацыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1007 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be