Калоніі Італіі
Калоніі Італіі — сукупнасць еўрапейскіх і заморскіх у адносінах да Італіі тэрыторый свету, якія знаходзіліся ў XIX—XX стст. у каланіяльнай залежнасці ад гэтай метраполіі і часам зваліся Італьянскай каланіяльнай імперыяй.
Гісторыя
Да канца 1860 года амаль уся тэрыторыя Італіі была аб’яднана вакол Сардзінскага каралеўства. У 1871 годзе з далучэннем Папскай дзяржавы да Італьянскага каралеўства аб’яднанне краіны было завершана і Італія прыступіла да каланіяльнай экспансіі.
У 1885 годзе Італія анексавала і далучыла да сябе Эрытрэю, у 1889 — поўдзень Самалі (Бенадзір), а пасля Італа-турэцкай вайны 1911—1912 — Лівію. У Першай сусветнай вайне Італія ваявала на боку Антанты і, паводле мірных дагавораў (Сен-Жэрменскага 1919 года і Рапальскага 1922 года) атрымала Паўднёвы Ціроль, амаль усю Істрыю.
У 1922 да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад на чале з Беніта Мусаліні. Знешняя палітыка краіны стала больш агрэсіўнай. Фашысцкая Італія атакавала Корфу, захапіла Эфіопію (1935—1936) і Албанію (1939). Быў заключаны саюз з нацысцкай Германіяй, на боку якой з 1940 Італія ўступіла ў Другую сусветную вайну. У 1943 годзе рэжым Мусаліні паў, германскія войскі акупавалі краіну. Паўстанцы руху Супраціўлення сумесна з англа-амерыканскімі войскамі да 1945 годзе вызвалілі Італію. У 1946 годзе краіна была абвешчана рэспублікай — аднак паводле Парыжскага мірнага дагавора 1947 года была пазбаўлена ўсіх калоній (Лівіі — у 1951, Самалі — у 1960), большай часткі паўвострава Істрыя і астатніх раней захопленых тэрыторый. Італьянская каланіяльная імперыя перастала існаваць.
Спіс калоній
У спісе прадстаўлены ўсе тэрыторыі свету, якія калі-небудзь знаходзіліся ў каланіяльнай залежнасці ад Італіі.
У Еўропе
У Афрыцы і Азіі
- Італьянская Паўночная Афрыка (з 1934 Лівія; 1912 — 1942)
- Італьянская Усходняя Афрыка
- Эфіопія (Абісінія; 1936 — 1941)
- Італьянская Эрытрэя (1890 — 1941)
- Італьянскае Самалі (цяпер фармальна частка Самалі; 1880-я — 1941)
- Цяньцзінь (1901 — 1943, цяпер частка КНР)
Гл. таксама
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя калоніі Італіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.