Калінінград
Калінінград, (да 1255 — Тувангстэ, да 1946 — Кёнігсберг, традыцыйная беларуская назва — Каралявец) — горад на захадзе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінградскай вобласці. З Калінінграда да Берліна 500 км, да Масквы - больш за 1200 км. Насельніцтва 431,5 тыс. жыхароў (2010).
Гісторыя
Заснаваны ў 1256 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. — галоўнай рэзідэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. — мірской сталіцай Прускага герцагства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Кёнігсберг быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўніверсітэту Альбертына, заснаванаму ў 1544 князям Альбертам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасці караля Фрыдрыха I.
Пасля Першай сусветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Германіі «Польскім калідорам».
У 1944 г. Кёнігсберг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбавання і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Кёнігсберг разам з усёй Усходняй Прусіяй заселены перасяленцамі з Расіі, Украіны і Беларусі (беларусы складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1949 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флоту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведвання замежнікамі.
Пасля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградская вобласць засталася расійскім эксклавам, аточаным Польшчай і незалежнай Літоўскай рэспублікай.
Эканоміка
Калінінград — адзіны незамярзаючы расійскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расійскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Еўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і развіццю гандлю паміж Калінінградскай вобласцю і краінамі ЕС. Рэгіён дынамічна развіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расіі і нават у суседніх краінах Еўропы.
Транспарт
Адукацыя
Славутасці
- Каралеўская брама
- Музей бурштыну, Калінінград
- Помнік Францыску Скарыну (2004, скульптар А. Арцімовіч).
Вядомыя асобы
Тапаграфічныя карты
- (руск.) Калининград. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1984 год. Выданне 1988 г.
- (руск.) Бартошице. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1980-1984 год. Выданне 1987 г.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калінінград
- Афіцыйная старонка
- Алесь Кудрыцкі. Востраў Калінінград(недаступная спасылка)
- Фотаздымкі Калінінграда
Катэгорыя·Населеныя пункты Калінінградскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты еўрапейскай часткі Расіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1255 годзе Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1288 годзе Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Калінінградскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Расіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.