wd wp Пошук:

Кампора-Сан-Джавані

Кампора-Сан-Джавані (італ.: Campora San Giovanni, неап.: Campura San Giuvanni, сіц.: Campura Santu Janni) — фрацыёнэ (дробная адміністрацыйная адзінка) ў Калабрыі, Італія (у складзе камуны Амантэя правінцыі Касенца). Размешчана на ўзбярэжжы Тырэнскага мора, над бухтай Кампора; гавань (збуд. 2002). Чыгуначная лінія і аўтадарога SS18; у 8 км ад шашы A3, у 25 км ад міжнароднага аэрапорта Ламезія-Тэрме (Lamezia Terme). Насельніцтва 7,340 тыс.ч. (2011).

Мясцовая эканоміка асноўваецца на турызме і сельскай гаспадарцы. Вытворчасць віна і алею. З 1950-х гг. вырошчваецца чырвоная трапейская цыбуля (Red onion of Tropea). Тутэйшая кухня — тыпова калабрыйская.

Гісторыя

У антычнае час на тэрыторыі сучаснай Кампоры размяшчаліся два гарады Вялікай Грэцыі:

  • Тэмеза (або Тэмпса) — адзін з самых старажытных аўсонскіх гарадоў у Паўднёвай Італіі, зрабіўся потым рымскай калоніяй.
  • Клець.

Абодва горада, што варагавалі адзін з адным, сталі ахвярай пірацкіх нападаў і пазней былі разбураныя. Мясцовае ж насельніцтва збегла ў горы. Пасля тэрыторыя сучаснай Кампоры была аб’ектам каланізацыі і заваёў з боку многіх народаў: фінікійцаў, грэкаў, рымлян, варвараў, арабаў, візантыйцаў і нарманаў.

Славутасці

Архітэктурныя выдатнасці складаюцца з вялікай вежы 14 ст. (мясцовая дыял. назва U Turriune) і плошчы Святога Францыска Паольскага. Святы Францыск з Паолы лічыцца мясцовым святым патронам, а яго дні (1 — 3 верасня) адзначаюцца вялікай працэсіяй са статуяй святога і прыцягваюць пілігрымаў з навакольных вёсак.

Ураджэнцы Кампоры

  • Анджэла Вадаччына, (1890—1976), партызан, селянін і палітычны актывіст, кампарэсы яго называлі «Майстар Анджэла».
  • Фабрицыё Філіпа, канадска-амерыканскі акцёр і сцэнарыст.
  • Фабіян Маззай, аргенціна-іспанскі акцёр і сцэнарыст, вядомы таксама як Гарацыя па ТБ «Un Paso Adelante», бацькі называлі яго Марынела.
  • Джэрам Руджэра, італьянскі мадэльер, вядомы майстар мужчынскага адзення. Бацька Банавентура, быў родам з наваколля Козза.

Літаратура

  • Матэрыял англамоўнага раздзелу Вікіпедыі [11.9.2008]. — .

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Італіі Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be