wd wp Пошук:

Канды

Ка́нды (сінгальск.: මහ නුවර, там.: கண்டி) — горад, адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі. Другі па велічыні пасля Каломба. Насельніцтва — 125400 (2011 г.).

Геаграфія

Канды размяшчаецца ў цэнтральнай частцы Шры-Ланкі, у горнай мясцовасці на аднайменным плато. Вяршыні і часткова схілы гор пакрыты лясамі. Сярэднюю частку горада займае штучнае возера.

Клімат трапічны вільготны, значна меней спякотны, чым на ўзбярэжжы. Сярэднегадавая тэмпература 23,6 °C — 26 °C. У красавіку — ліпені вылучаецца сезон мусонаў. Сярэднегадавыя ападкі — 1953 мм.

У гарах і ля возера захавалася частка мясцовай фаўны, у тым ліку малпы, яшчаркі, чаплі, качкі і інш.

Гісторыя

Канды быў заснаваны ў XIV ст. як сталіца аўтаномнага сінгальскага княства. З 1592 г., калі партугальцы захапілі ўзбярэжжа, заставаўся цэнтрам апошняй незалежнай дзяржавы на востраве. У XVII ст. валадары Канды падтрымалі саюз з Нідэрландамі супраць Партугаліі. Аднак у выніку не здолелі далучыць узбярэжныя тэрыторыі, якія былі ўключаны ў склад галандскай калоніі.

У 1739 г. у Канды кіравала дынастыя Наякаў. Яны спавядалі будызм, але паходзілі з Індыі і былі таміламі. У 17611763 гг. валадар Кірці Шрыраджасінха вёў наступальную вайну супраць Нідэрландаў, але не меў поспеху. У 1796 г. галандская калонія была захоплена Вялікабрытаніяй.

Апошні манарх Канды, Шры Вікрама Раджасінха (17981815 гг.), прыйшоў да ўлады ў выніку інтрыг. Яго жорсткае кіраванне выклікала незадаволенасць падданых і суправаджалася змовамі і выступленнямі арыстакратыі. Брытанцы скарысталіся гэтай сітуацыяй. Іх умяшанне ў справы сінгальскай дзяржавы прывяла да войн 18031805 і 1815 гг. Прычым, у 1815 г. была заключана дамова з прадстаўнікамі прыдворных Канды, якая ўключала пункты аб перадачы ўлады ад Шры Вікрамы Раджасінхі да брытанскага губернатара і захаванні будызму ў якасці дзяржаўнай рэлігіі. У выніку, манарх быў вымушаны зрачыся, быў адпраўлены ў Індыю, дзе і памёр у 1832 г.

У 18171818 і 1848 гг. на тэрыторыі дзяржавы Канды ўспыхвалі антыкаланіяльныя паўстанні. Паўстанне 1848 г. суправаджалася абвяшчэннем новага манарха Канды. Але паўстанцы пацярпелі паражэнне. У 1865 г. горад згубіў асаблівы статус. Замест старой сістэмы кіравання ўводзілася муніцыпальная. Арганізацыя брытанцамі каля горада чайных плантацый у кан. XIX ст. прывяла да павелічэння наёмных рабочых-тамілаў, якія ахвотней супрацоўнічалі з каланіяльнай адміністрацыяй. Але ў той жа час Канды з’яўляўся адным з галоўных цэнтраў сінгальскага адраджэння.

У 19441945 гг. ў Канды размяшчаўся штаб саюзнага камандавання Усходне-Азіяцкага фронту (супраць Японіі).

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі: турызм, пераапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі (у тым ліку вытворчасць чая), швейная прамысловасць, ювелірная прамысловасць, рамесная вытворчасць і г. д.

  • Чайныя плантацыі каля Канды
  • На чайнай фабрыцы
  • Спецыі з Канды
  • Вулічны гандаль садавінай і гароднінай

Славутыя мясціны

Дзякуючы сваім славутым мясцінам Канды з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам.

Найбольш выбітныя мясціны Канды:

  • Святы горад або старая частка Канды складаецца з храма Шры Малігава Даладала, у якім захоўваецца Зуб Буды — галоўная будысцкая рэліквія Канды і ўсёй Шры-Ланкі (сам Зуб схаваны пад дагобай і наведвальнікам не паказваецца), некалькі храмаў мясцовых багоў і палац уладароў Канды. У 1988 г. Святы горад трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
  • Штучнае возера Канды, якое займае цэнтральную частку сучаснага горада і прымыкае да старой часткі Канды. Яно было створана ў 1807 г. па загаду Шры Вікрамы Раджасінхі. Пратэст некалькіх кандыйскіх арыстакратаў супраць прыцягнення вялікай колькасці працоўных быў спынены забойствам незадаволеных, а іх целы кінулі на дно. На возеры размяшчаецца востраў, на якім быў пабудаваны гарэм апошняга ўладара. Пад час брытанскага панавання востраў выкарыстоўваўся для захоўвання боепрыпасаў.
  • Запаведны лес Удаватакеле знаходзіцца каля гарадскога цэнра на пагорках, адкуль добра бачны Святы горад. У ім шмат старых дрэў, птушак, малп, насякомых і г. д.
  • Батанічныя сады Перадэнія ў маляўнічай мясцовасці ў прыгарадзе Канды
  • Індуісцкія храмы дэвалі
  • Будысцкія кляштары віхара
  • Брытанскія ваенныя могілкі

Музеі Канды:

  • Нацыянальны музей размяшчаецца каля Святога горада ў доме канкубіны Шры Вікрамы Раджасінхі. Экспазіцыя прадстаўляе рэгаліі валадароў Канды, гістарычныя рэліквіі, у тым ліку копію дагавора 1815 г. паміж брытанцамі і арыстакратамі Канды.
  • Музей чая ў будынку чайнай фабрыкі (1925 г.). Тут можна ўбачыць старое начынне чайных фабрык XIX — пач. XX стст., а таксама экспазіцыю, прысвечаную Томасу Ліптану.
  • Музей каштоўных камянёў

  • Шры Малігава Даладала
  • Палац уладароў Канды
  • Возера Канды
  • Яшчарка на возеры Канды
  • Батанічны сад
  • Брытанскія вайсковыя могілкі
  • Будынак каланіяльных часоў
  • Слон - звычайная жывёла ў Канды

Традыцыі

Адна з найбольш яркіх гарадскіх традыцый Канды — свята Эсала Перахера, прысвечанае Зубу Буды, якое праводзіцца ў месяц Эсала напярэдадні поўні (канец ліпеня — пачатак жніўня) на працягу 10 дзён. Упершыню яно было апісана ў 1681 г., хаця будысцкая традыцыя адносіць яго да III ст. да н.э. Свята складаецца з маляўнічых працэсій перахера, што суправаджаюцца выступленнямі танцораў, акрабатаў, сланоў і г. д. Пакольку пад час Эсала Перахера шануецца не толькі Буда, але і шматлікія багі, аднолькавыя для будыстаў і індуістаў Шры-Ланкі, то ў свяце прымаюць удзел прадстаўнікі розных рэлігійных канфесій.

  • Эсала Перахера ў 1905 г.
  • Эсала Перахера ў 2006 г.

Зноскі

Спасылкі

Kandy даведнік на сайце Wikivoyage

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Білапільскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шэманаіхінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be