wd wp Пошук:

Канур

Канур (малаял.: കണ്ണൂർ) — горад на поўначы штата Керала ў Індыі. Насельніцтва — 56 823 (2011 г.).

Гісторыя

Першыя пасяленні на месцы горада з’явіліся ў неаліце. Дакладны час заснавання не вядомы. Эліністычным мараплаўцам ён быў вядомы як Нау́ра. Каля VI ст. стаў сталіцай княства Калатхунаду. У 1498 г. сюды прыбыла партугальская экспедыцыя на чале Васка да Гама. У 1505 г. партугальцы заснавалі на поўнач ад горада крэпасць, захопленую ў 1663 г. галандцамі і ў 1790 г. — брытанцамі. Уладу ў горадзе захапіла мусульманская дынастыя, якая стварыла султанат Аракал. У 1792 г. Брытанская Ост-Індская кампанія канчаткова авалодала Канурам і ператварыла яго ў адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў на поўдні Індыі.

Выхадцы з Канура ўдзельнічалі ў стварэнні Мусульманскай лігі і ў руху індыйскіх сацыялістаў. Падчас II Сусветнай вайны горад і навакольныя тэрыторыі моцна пацярпелі ад эпідэміі халеры. У 19451946 гг. тут адбываліся актыўныя выступленні супраць брытанскіх уладаў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Індыі горад стаў часткай штата Керала.

Эканоміка

Канур — важны транспартны цэнтр Кералы, дзе працуюць порт і аэрапорт. Прамысловасць прадстаўлена тэкстыльнымі і харчовымі прадпрыемствамі. Развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be