Капская правінцыя
Капская правінцыя (англ.: The Cape of Good Hope Province, Cape Province; афрыкаанс — Kaapprovinse) — у 1910—1994 гадах найбольшая па плошчы правінцыя Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі са сталіцай у горадзе Кейптаўне.
Правінцыя створана ў 1910 і першапачаткова ўключала Капскую калонію і некалькі меншых раёнаў: Брытанскі Бечуаналенд (англ.: British Bechuanaland, не блытаць з пратэктаратам Бечуаналенд, зараз Батсвана), Усходні Грыкваленд (англ.: Griqualand East) і Заходні Грыкваленд (англ.: Griqualand West).
З усіх правінцый Капская была адзінай, дзе каляровыя (як завуць у ПАР прадстаўнікоў змяшанай расы) мелі права голаса. Аднак, гэта права было адменена з прыходам да ўлады ў 1948 Нацыянальнай партыі, якая абвясціла апартэід сваёй афіцыйнай палітыкай.
У 1994 Капская правінцыя падзелена на 3 меншыя правінцыі: Заходнюю Капскую, Усходнюю Капскую і Паўночную Капскую. Невялікая частка тэрыторыі пры гэтым перайшла да Паўночна-заходняй правінцыі.
Гл. таксама
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя правінцыі ПАР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.