Кашан
Каша́н (перс. کاشان) — горад у цэнтральным Іране, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.).
Гісторыя
Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор’і Тэпе-е-Сіалк. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі сельджукскі султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад персідскага слова кашы «чарапіца».
На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI — пач. XVII стст. ён быў адноўлены іранскім шахам Абасам I. У 1779 г. быў практычна разбураны землятрусам, пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, — прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.
Эканоміка
Значны транспартны вузел. Буйная і рамесная вытворчасць люстравых фаянсаў, вырабаў з медзі, дыванаў і тканін.
Адукацыя
Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Кашанскі ўніверсітэт, Кашанскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Ісламскі ўніверсітэт Азад.
Выдатныя мясціны
- Стары гліняны горад XIX - перш. пал. XX стст., які ўключае гарадскі базар, шэраг храмавых комплексаў, маўзалеяў, купецкіх рэзідэнцый, гарадскую сцяну
- Крэпасць Джалалі (XI ст.)
- Мінарэт Зейнадын (XI ст.)
- Мячэць Мейдан (XIII ст.)
- Маўзалей Хабіб ібн Мусы (XIII ст.), дзе, згодна традыцыі, пахаваны Абас I Вялікі (пач. XVII ст.)
- Сад Фін (XVI ст.)
- Археалагічны комплекс Сіялк
- Каля Кашана знаходзіцца этнаграфічная вёска Аб’янэ
Знешнія спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Кашан на сайце ЮНЕСКА
- Беларускі вандроўнік у Кашане Архівавана 20 чэрвеня 2017.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бераставіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Казэлэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Крычаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крычаўскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.