wd wp Пошук:

Клевэ

Замак Шваненбург
Царква Унебаўзяцця Дзевы Марыі

Клевэ (ням.: Kleve, нідэрл.: Kleef, фр.: Clèves) — горад у Германіі, раённы цэнтр, курорт, размешчаны ў зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Падпарадкаваны адміністрацыйнай акрузе Дзюсельдорф. Уваходзіць у склад раёна Клевэ. Насельніцтва складае 49,3 тыс. чалавек (2009); у 2000 г. - 48,6 тысяч. Займае плошчу 97,79 км². Афіцыйны код05 1 54 036.

У XIXV стст. горад быў сталіцай графства, а ў 14171609 гг. — герцагства Клеўскага. Адсюль родам была англійская каралева Ганна Клеўская. Доўгі час знаходзіўся з цеснай палітычнай сувязі з суседнім герцагствам Гельдэрнскім.

У 1521 г. у склад герцагства ўвайшлі графствы Юліх, Берг і Марк. Вынікам Вайны за клеўскую спадчыну (1609-14) стаў падзел герцагскіх уладанняў паміж Пфальцам і Брандэнбургам. Значную частку гэтых земляў у 1672 г. акупавала Галандская рэспубліка.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Спасылкі

  • Афіцыйная старонка
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be