wd wp Пошук:

Крынкаўскі раён

Крынкаўскі раён Беластоцкай вобласці (студзень 1940)

Крынкаўскі раён. існаваў у БССР у 19401944. Утвораны 15 студзеня 1940 у складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — г. Крынкі. Плошча 0,9 тыс. км2 (1941). Падзяляўся на 13 сельсаветаў:

  • Алекшыцкі
  • Вялікабераставіцкі
  • Галынкаўскі
  • Глебавіцкі
  • Гуранскі
  • Данілкаўскі
  • Ёдкавіцкі
  • Крушынянскі
  • Крынкаўскі
  • Макаравецкі
  • Малабераставіцкі
  • Хамантоўскі
  • Эйсмантаўскі.

20 верасня 1944 у сувязі з перанясеннем цэнтра раёна ў г.п. Вялікая Бераставіца перайменаваны ў Бераставіцкі раён і ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1944 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be