Крысціянсё
Крысціянсё (дацк.: Christiansø) — востраў (22,3 га) і паселішча (часткова таксама займае суседні востраў Фрэдэрыксё, архіпелаг Эртхольмен) у паўднёва-заходняй частцы Балтыйскага мора. Уваходзіць у склад Даніі. Насельніцтва (2012) — 103 чалавекі.
Гісторыя
Крысціянсё было заснавана ў 1684 годзе дацкім і нарвежскім каралём Крысціянам V (1646—1699 гады) як ваенная крэпасць і атрымала яго імя. У 1810 годзе яе насельніцтва складала 810 чал. Акрамя ўмацаванняў і казарм у ёй мелася турма. У 1855 годзе крэпасць была пакінута салдатамі з-за немэтазгоднасці яе выкарыстання.
У 1970—2003 гадах паселішча Крысціянсё ўваходзіла ў склад дацкага муніцыпалітэта Борнхальм, але пазней было выведзена з-пад муніцыпальнага падпарадкавання і абвешчана ўласнасцю дзяржавы Данія. Кіруецца міністэрствам абароны.
Інфраструктура
Насельніцтва Крысціянсё жыве на астравах Крысціянсё і Фрэдэрыксё, злучаных мостам. Асноўны занятак — абслугоўванне турыстаў. Сюды прыязджае некалькі дзясяткаў тысяч наведвальнікаў у год.
Паміж Крысціянсё і востравам Борнхальм маюцца паромныя пераправы. Тут няма аўтамабіляў, утрыманне сабак і іншых хатніх жывёлін забаронена.
Галерэя
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.