Кэт
.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Востраў Кэт (англ.: Cat Island) — адзін з астравоў цэнтральных Багам. Востраў Кэт — адзін з 32 раёнаў Багамскіх Астравоў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Артурс-Таўн. Плошча раёна — 388 км². Насельніцтва — 1503 чалавек (2010).
На востраве знаходзіцца самы высокі пункт Багамскіх Астравоў. Гара Алвернія ўзвышаецца на 63 м (206 футаў), на самай вяршыні знаходзіцца кляштар Хермітэйдж.
Асноўныя населеныя пункты: Артурс-Таўн, Арандж-Крык і Порт-Хау.
Гісторыя
Да выяўлення пісьмовых справаздач лічылася, што востраў Кэт — гэта Гуанахані, першы востраў, якога дасягнуў Хрыстафор Калумб пры адкрыцці Амерыкі.
Першымі еўрапейскімі пасяленцамі былі лаялісты, якія, ратуючыся ад Амерыканскай рэвалюцыі, высадзіліся на востраве ў 1783 годзе. Магчыма, востраў быў названы ў гонар пірата Артура Ката (англ.: Arthur Catt), або назва можа мець дачыненне да кошак сямействы каціных, мноства якіх некалі вадзілася там.
Гістарычна склалася так, што аснову дабрабыту вострава заклалі баваўняныя плантацыі, але асноўны лад жыцця жыхароў вострава Кэт — падсечна-агнявое земляробства. Рэнтабельнай культурай з’яўляецца кара дрэва каскарыль (англ.: cascarilla), якую збіраюць і адпраўляюць у Італію, дзе яна ўжываецца ў вытворчасці лекавых сродкаў, парфуму і Кампары.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кэт
Катэгорыя·Раёны Багамскіх Астравоў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.