Кінгстан (Антарыа)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кінгстан. Кінгстан (англ.: Kingston) — горад на поўдні канадскай правінцыі Антарыа. Насельніцтва 117 207 жыхароў (2006), з прыгарадамі — 152 358. Порт на паўночна-ўсходнім узбярэжжы возера Антарыа, ля вытока ракі Святога Лаўрэнція.
Вываз збожжа, леса. Хімічная прамысловасць, транспартнае машынабудаванне. 3 ВНУ, у тым ліку ўніверсітэт Квінс. 2 тэатры. У XVII стагоддзі на месцы сучаснага Кінгстана знаходзілася індзейскае паселішча; у 1673 годзе заснаваны Форт-Фронтэнак. Захоплены англічанамі падчас сямігадовай вайны.
Непадалёк знаходзіцца ланцуг архіпелага Тысяча астравоў. Часам Кінгстан завуць «Вапняковым горадам» («Limestone City») з-за шматлікіх будынкаў з гэтага мясцовага матэрыялу. Цэнтральная частка гораду размешчаная паміж рэкамі Катаракві (англ.: Cataraqui) на ўсходзе і Малая Катаракві (англ.: Little Cataraqui Creek) на захадзе. Адміністрацыйны цэнтр акругі Фронтэнак.
Выбітыя асобы
У горадзе нарадзіліся вядомыя хакеісты Дуг Гілмар і Браян Ален, доўгі час жыў Берні Нікалс. Іншы вядомы выхадзец — канадскі рок-музыкант Браян Адамс.
У Кінсгтане пахаваны беларускі грамадскі дзеяч і гісторык Аляксей Грыцук (1910—1976).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кінгстан (Антарыа)
- Афіцыйны сайт гораду Архівавана 7 жніўня 2003.
- Сайт рускамоўнай абшчыны гораду Кінгстан
- Фатаграфіі Кінгстану Архівавана 15 сакавіка 2008.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.