wd wp Пошук:

Лелістад

Ле́лістад (нідэрл.: Lelystad) — горад і найбуйнейшы па плошчы муніцыпалітэт у Нідэрландах, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Флеваланд.

Горад Лелістад заснаваны ў 1967 годзе на асушанай тэрыторыі. Сваё імя атрымаў у гонар Лелі Карнеліса (Cornelis Lely) — архітэктара, які распрацаваў праект дамбы Афслёйтдэйк, будаўніцтва якой дазволіла ажыццявіць асушэнне. Сёння горад знаходзіцца прыкладна на 5 м ніжэй за ўзровень мора.

Першапачаткова горад меркаваўся як эканамічны цэнтр рэгіёна, аднак яго рост не апынуўся такім хуткім, як у суседняга Алмерэ, які размешчаны бліжэй да Амстэрдама.

Геаграфія

Лелістад знаходзіцца ў польдары ў правінцыі Флеваланд. Муніцыпалітэт Лелістад мяжуе на захадзе з возерамі Маркермер і Эйселмер, на поўдні з муніцыпалітэтамі Алмерэ і Зеволдэ, на ўсходзе з муніцыпалітэтам Дронтэн.

Гісторыя

Лелістад з’яўляецца наймаладзейшым з мястэчкаў Нідэрландаў. Першыя жыхары прыбылі ў горад 28 верасня 1967 года і з 1 студзеня 1980 года пачало дзейнічаць кіраўніцтва муніцыпалітэту. Да ўтварэння правінцыі Флеваланд 9 студзеня 1986 года Лелістад адміністрацыйна не адносіўся ні да якой з нідэрландскіх правінцый.

Транспарт

Лелістад звязаны з Амстэрдамам аўтамабільнай дарогай і чыгункай. Ля горада размешчаны невялікі аэрапорт-спадарожнік амстэрдамскага аэрапорта Схіпхол, а таксама маецца марскі порт Батавіахавен (Bataviahaven).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1967 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be