wd wp Пошук:

Ленінскі раён (Гродна)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ленінскі раён.

Ленінскі раён — адзін з двух адміністрацыйных раёнаў горада Гродна.

Местазнаходжанне

Ленінскі раён размешчаны ў паўночнай і паўночна-заходняй частцы горада Гродна на правым беразе ракі Нёман. Мяжа з Кастрычніцкім раёнам праходзіць па рацэ Нёман і паўночнаму ўчастку чыгуначнай лініі Вільнюс-Гродна-Беласток. Раён размешчаны ў межах Гродзенскага ўзвышша. Тэрыторыя Ленінскага раёна ўключае гістарычны цэнтр горада з захаванымі помнікамі археалогіі, гісторыі, архітэктуры і лічыцца візітнай карткай горада.

Гісторыя

Ленінскі раён горада Гродна быў утвораны Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 красавіка 1978 года.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва Ленінскага раёна г. Гродна па дадзеных галоўнага ўпраўлення статыстыкі па Гродзенскай вобласці на 1 студзеня 2011 года склала 145, 9 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2010 гады яно складала 147, 2 тыс. чал.)

Гістарычныя мясціны

Помнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Гродна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be