wd wp Пошук:

Лімерык

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лімерык (значэнні).

Лімерык (англ.: Limerick; ірл.: Luimneach) — горад-графства ў Ірландыі, знаходзіцца на межах графстваў Лімерык (правінцыя Манстэр) і Клэр. Буйны гандлёвы і адміністрацыйны цэнтр, трэці па колькасьці жыхароў (90 тыс.) горад у Ірландыі.

Гісторыя

Першыя паселішчы на месцы сучаснага Лімерыка ўзніклі яшчэ 3 тыс. гадоў таму. У V стагоддзі месца ў гэтым раёне было пабудавана некалькі манастырскіх комплексаў. У IX стагоддзі сюды прыйшлі вікінгі, і ў 812 годзе заснавалі калонію, якая пасля стала горадам Лімерык. З-за свайго выгаднага стратэгічнага становішча на рацэ Шанон, пры Нармандскіх феадалах ён квітнеў.

Пасля бітвы на рацэ Бойня, рэшткі войска якабітаў атуліліся ў Лімерыку, які лічыўся непрыступным. Далейшая аблога ўвайшла ў ірландскі фальклор, як гераічнае паражэнне, змацаванае ў 1691 годзе ў Лімерыкскім пагадненні.

У другой палове XIX стагоддзя горад знаходзіцца ў эканамічным крызісе, але ўжо да пачатку XX стагоддзя адрадзіўся, стаўшы адным з найбуйнейшых чыгуначных вузлоў Ірландыі. 9 красавіка 1919 года горад быў абвешчаны ваеннай зонай. Прафсаюзы Лімерыка абвясцілі страйк супраць англійскага мілітарызму. У выніку бастуючыя захапілі ўладу і 15-27 красавіка 1919 г. горад быў сталіцай рэспублікі Савецкі Лімерык.

Эканоміка

Асноўным прадпрыемствам у горадзе з’яўлялася фабрыка па вытворчасці кампутараў кампаніі Dell, якая была зачынена ў 2009 годзе. Таксама ў горадзе развіты харчовая і швейная прамысловасць. Асабліва цэняцца знакамітыя лімерыкскія карункі.

Мясцовая чыгуначная станцыя была адкрыта 28 жніўня 1858 года, замяніўшы больш раннюю, якая знаходзілася ў паўкіламетра на ўсход, станцыю, адкрытую 9 мая 1848 года.

Культура

Імя горада дало назву лімерыкам — жартоўным вершам з пяці радкоў. Гэта адбылося дзякуючы звычаю прыдумляць і спяваць на вечарынках жартоўныя песенкі, прыпевам якіх была фраза «Will you come up to Limerick?» («Вы прыедзеце ў Лімерык?»)

Замак караля Іаана

Рэлігія

У горадзе дзейнічаюць два саборы: англіканскі Сабор Святой Панны Марыі і каталіцкі Сабор Святога Іаана Хрысціцеля.

Дэмаграфія

Насельніцтва — 90757 чалавек (па перапісу 2006 года). У 2002 годзе насельніцтва складала 86998 чалавек. Пры гэтым, насельніцтва ўнутры гарадской рысы (legal area) было 52539, насельніцтва прыгарадаў (environs) — 38 218.

Гарады-пабрацімы

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be