wd wp Пошук:

Лінкальн (Англія)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лінкальн.

Лінкальн (англ.: Lincoln) — горад на ўсходзе Англіі, адміністрацыйны цэнтр графства Лінкальншыр у рэгіёне Усходні Мідленд. Размешчаны на ўзнёслых берагах ракі Уітэм. Насельніцтва: 93,5 тыс. чалавек (2011).

Гісторыя

У старажытнасці на месцы сучаснага горада знаходзілася ўмацаванне IX рымскага легіёна. У 71 г н.э. пад абаронай магутных сцен была заснавана калонія Ліндум (Lindum) — цэнтр правінцыі Flavia Caesariensis, які насялялі адстаўныя салдаты. Дагэтуль машыны заязджаюць у Лінкальн праз арку, пабудаваную рымлянамі (т.зв. Newport Arch). Падчас раскопак у Лінкальне археолагі выявілі шматлікія прыметы антычнага горада — могілкі, тэрмы, печы і нават фантан.

У раннім Сярэднявеччы Лінкальн становіцца адным з пяці гарадоў Данелага. Удалае размяшчэнне горада на скрыжаванні гандлёвых шляхоў забяспечвала яго дабрабыт. Пэўны час тут чаканілася манета. Пры заваяванні Англіі Вільгельм Заваёўнік звярнуў увагу на ўзвышанае размяшчэнне Лінкальна і для забеспячэння кантролю над наваколлямі загадаў пабудаваць тут Лінкальнскі замак. Падчас сярэдневяковых міжусобіц за ўладанне гэтым замкам ішла бязлітасная барацьба.

Сабор

Асноўны артыкул: Лінкальнскі сабор У сувязі з ператварэннем Лінкальна ў бастыён нарманскага валадарства ў рэгіёне ў 1071 г. з заняпалага Дорчэстэра сюды пераехаў біскуп. У найкарацейшыя тэрміны (да 1092 г.) для яго быў узведзены сабор. Гэта збудаванне не раз пакутавала ад пажараў, а ў 1185 г. і зусім развалілася з-за землетрасення. У XIII стагоддзі на яго месцы быў пабудаваны новы сабор — эталон англійскай гатычнай архітэктуры. Гэта быў першы будынак, які пераўзышоў па вышыні піраміду Хеопса. Лічыцца, што на працягу 250 гадоў пасля будаўніцтва 160-мятровы сабор у Лінкальне заставаўся самым высокім будынкам на Зямлі.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be