wd wp Пошук:

Мванза

Мванза (суахілі: і англ.: Mwanza) — горад на паўночным захадзе Танзаніі, порт на возеры Вікторыя, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці. Насельніцтва (2012 г.) - 706 543 чал.

Геаграфія

Горад Мванза месціцца каля аднайменнага заліва на паўднёвым узбярэжжы возера Вікторыя за 515 км на паўночны захад ад Дадомы, сталіцы Танзаніі, і за 854 км на паўночны захад ад Дар-эс-Салама, найбуйнейшага горада краіны.

Клімат экватарыяльны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература трымаецца каля 17,8° C — 28,8° C. Значныя перапады тэмпературы адзначаюцца на працягу сутак у начны і дзённы час. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1001 мм.

Гісторыя

Горад Мванза быў заснаваны германскімі каланіяльнымі ўладамі ў 1892 г. на месцы, населеным народам сукума. Пасля I Сусветнай вайны перайшоў пад кантроль Вялікабрытаніі. У 1928 г. у раёне Мванзы былі адкрыты радовішчы золата, у сувязі з чым пачаўся хуткі рост горада, пракладзена лінія чыгункі. У 1949 г. для арганізацыі аховы здароўя жыхароў заснаваны спецыяльны навукова-даследчы Інстытут медыцынскіх даследаванняў Мванзы. У 1963 г. горад атрымаў статус адміністрацыйнага цэнтра. З 1964 г. у складзе незалежнай Танзаніі.

Эканоміка

Эканоміка Мванзы ў значнай ступені залежыць ад гандлю, абслугоўвання транспарту, у тым ліку порта на возеры Вікторыя і аэрапорта, перапрацоўкі прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці. Развіваецца турызм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be