Монс
Монс (фр.: і лац.: Mons, нідэрл.: Bergen, пікард.: Mon(t)) — горад у Бельгіі, за 50 км на паўднёвы захад ад Бруселя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эно. Размешчаны на канале Самбра — Шэльда. Гістарычна вядомы як сталіца графства Эно. Насельніцтва — 99,2 тыс. жыхароў (2006).
Гісторыя
Назву горад атрымаў па лагеры, які быў наладжаны тут Юліям Цэзарам, а лагер, у сваю чаргу — па ўзгорку (лац.: Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху неаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі.
Эканоміка
Прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовы, лёгкай (вытворчасць палатна, ваўняных і баваўняных тканак, пляценне карунак) прамысловасці; металаапрацоўка. Монс — чыгуначны вузел. Гістарычна — цэнтр каменнавугальнага басейна.
Славутасці
У горадзе — універсітэт, музей вытанчаных мастацтваў. У Монсе шмат архітэктурных помнікаў XI-XVIII стагоддзяў.
- Гатычная ратуша XV стагоддзя;
- Гатычны сабор Святой Вальдэтруды, які быў пабудаваны ў 1450—1686 гадах і замяніў стары раманскі (у скарбніцы сабора — залатыя вырабы, кнігі, карціны, тканкі і скульптуры VII—XIX стагоддзяў);
- 81-метровая бефруа, збудаваная ў 1661 годзе (з’яўляецца адзінай барочнай званіцай Бельгіі, нароўні з іншымі бефруа ўключана ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Монс
- Афіцыйны сайт горада (фр.)
- Cercle Archeologique de Mons (фр.) — спіс крыніц па гісторыі Монса
- Афіцыйны сайт сабора Св. Вальдэтруды (фр.) (маецца віртуальная экскурсія)
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Mons(фр.) |
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.