Мітэ (раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мітэ.
Мітэ (ням.: Mitte — «цэнтр») - раён у складзе аднайменнай адміністрацыйнай акругі Берліна.
Гэты раён ахоплівае галоўным чынам усю гістарычную частку сталіцы Германіі, дзе знаходзяцца шматлікія славутасці горада. На тэрыторыі раёнаў Мітэ і Тыргартэн размяшчаюцца ўсе ўстановы бундэстага, бундэсрата і федэральнага ўрада, а таксама большасць пасольстваў.
Да адміністрацыйнай рэформы 2001 года раён Мітэ з’яўляўся самастойнай адміністрацыйнай акругай, а сучасная акруга Мітэ ўтварылася ў выніку зліцця старых акруг Мітэ, Тыргартэн і Ведынг.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Берлін-Мітэ
Катэгорыя·Раёны Берліна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.