wd wp Пошук:

Нью-Амстэрдам

Нью-Амстэрдам (англ.: New Amsterdam) — порт і другі па значэнню горад Гаяны, знаходзіцца на ўзбярэжжы Атлатычнага акіяна ў вусці ракі Бербіс. Насельніцтва складае каля 33 тысяч чалавек (2005 г.)

Гісторыя

Нью-Амстэрдам — самы стары горад Гаяны. Быў заснаваны ў 1733 г. галандскімі каланістамі. Быў умацаваны крэпасцю Насау. У канцы XVIII ст. жыхары перасяліліся пад абарону крэпасці Святога Андрэя. У 1763 г. у раёне горада ўспыхнула паўстанне рабоў афрыканскага паходжання, аднак захапіць сам Нью-Амстэрдам яны не здолелі. У 1803 г. стаў часткай каланіяльных валоданняў Вялікабрытаніі. У 1966 г. увайшоў у склад незалежнай Гаяны.

Эканоміка

Нью-Амстэрдам — порт і важны гандлёвы цэнтр на рацэ Бербіс. Развіты харчовая прамысловасць, рыбалоўства (здабыча крэветак), абслугоўванне марскіх суднаў.

Культура

Нью-Амстэрдам мае этнічна стракатае насельніцтва. Большасць мясцовых жыхароў — нашчадкі чарнаскурых афрыканскіх рабоў або выхадцаў з Усходняй Індыі. Горад асабліва добра вядомы сваімі музычнымі традыцыямі. Пачатак ім паклалі пратэстанцкія місіянеры, якія ў XIX ст. стваралі царкоўныя хоры. Хоравыя спевы папулярны да нашага часу. Музыканты з Нью-Амстэрдама працавалі ў іншых гарадах Гаяны, ЗША, Вялікабрытаніі, краінах Карыбскага басейна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be