wd wp Пошук:

Орта

О́рта (парт.: Horta) — горад на востраве Фаял (Партугалія). У Орце знаходзіцца Заканадаўчая асамблея Азорскіх астравоў. Насельніцтва (2011 г.) - 14 994 чал.

Гісторыя

У 1467 г. фламандскія і партугальскія перасяленцы заснавалі невялікае паселішча на востраве Фаял. Яго сучасная назва — трасфарміраванае імя заснавальніка, фламандца Джоша ван Хюртэра (нідэрл.: Joss van Hürter). У 1498 г. былі пабудаваны ўмацаванні, жыхары атрымалі статус гараджан. У XVI ст. Орта на кароткі час была занята іспанцамі, двойчы вытрымала асаду англійскіх піратаў. У XVII ст. горад стаў адным з цэнтраў ордэна езуітаў.

У 1833 г. правы горада Орта былі пашыраны. У 1847 г. пабудавана новая крэпасць. У Орце некаторы час знаходзілася консульства ЗША. Дзякуючы амерыканскім інвестыцыям у 1876 г. быў пашыраны порт. У 1893 г. праз Орту прайшла трансатлантычная кабельная лінія паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай.

У 1973 г. адчынены аэрапорт2001 г. мае статус міжнароднага). З 1976 г. у Орце працуе Заканадаўчая асамблея Азорскіх астравоў.

Эканоміка

Горад Орта — важны транспартны і камунікацыйны цэнтр Паўночнай Атлантыкі. У ім імкліва развіваецца турызм. Порт Орты прыцягальны для яхтсменаў.

Славутыя мясціны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Зерэндзінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Азорскіх астравоў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be