Падуя
Падуя (італ.: Padova) — горад у Італіі, у регіёне Венета, адміністрацыйны цэнтр аднаіменнай правінцыі. Вузел чыгунак і аўтадарог, суднаходным каналам злучаны з Адрыятычным морам. Падуанскі ўніверсітэт, у якім працавалі Галілеа Галілей, Андрэас Везалій, вучыўся Францыск Скарына. Батанічны сад Падуі (з 1545, найстарэйшы ў Еўропе). Штогадовы міжнародны кірмаш.
Гісторыя
Згадваецца ў 4 стагоддзі да н.э. пад назвай лац.: Patavium Цітам Лівіем. У 49 годзе да н.э. атрымала правы рымскай муніцыпіі. У 601 годзе разбурана лангабардамі. З пачатку 12 стагоддзя гарадская камуна. У 13 стагоддзі рамесніцкі і гандлёвы цэнтр. У 1318 годзе ў Падуі ўсталявалася сіньёрыя роду Карара, пазней дэла Скала і Вісконці. У 1405-1797 гадах у складзе Венецыянскай рэспублікі. У 15-17 стагоддзях Падуя — буйны культурны цэнтр. У 1813 годзе горад падпарадкаваны Габсбургамі. З 1866 года ў складзе Італьянскага каралеўства.
Архітэктура
Захаваліся рэшткі старажытна-рымскіх грабніц, мастоў, амфітэатра і форума. Сярод архітэктурных помнікаў: палацца дэла Раджонэ (1215-1306), базіліка Сант-Антоніа (1232, побач з ёй конны помнік кандацьеру Гатамелату, 1447-53, скульптар Данатэла), Капэла дэль Арэна (Скравеньі; пачатак 14 стагоддзя, фрэскі Джота ды Бандонэ), Капэла Сан-Джорджа, Сабор Падуі.
Вядомыя асобы
- Арыга Бойта, італьянскі паэт і кампазітар
- Антоній Падуанскі, каталіцкі святы
Гарады-пабрацімы
- Бостан (англ.: Boston), Масачусетс, ЗША
- Кальяры (англ.: Cagliari), Італія
- Фрайбург (ням.: Freiburg), Германія
- Нансі (фр.: Nancy), Францыя
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.