wd wp Пошук:

Памплона

Памплона (ісп.: Pamplona, баскск.: Iruñea, лац.: Pompaelo, Pompelon, Pompeiopolis, Pampilona) — сталіца аўтаномнай вобласці Навара на поўначы Іспаніі, адзін з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Знаходзiцца ля падножжа Заходніх Пірэнэяў, на рацэ Арзе (прытоку Арагона).

Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Куэнка-дэ-Памплона.

Найбольш вядомае свята ў Памплоне — Сан-Ферміна, якое праходзіць штогод з 6 па 14 ліпеня (увекавечаны ў рамане Эрнэста Хэмінгуэя «І ўзыходзіць сонца (Фіеста)»).

Культура

У горадзе маецца два ўніверсітэта: Універсітэт Навары і Публічны ўніверсітэт Навары. Археалагічная і мастацкая спадчына правінцыі прадстаўлена ў Музеі Навары. З 2004 года ў Памплоне праходзіць штогадовы міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Пунта дэ віста». Памплона таксама славіцца сваім энсьера.

Цэнтральная плошча горада — плошча Кастыліі

Гарады пабрацімы

Славутасці

  • гатычны сабор (1397, канчаткова завершаны ў 1527), цяпер Музей рэлігійнага мастацтва
  • сярэднявечныя цытадэль і царква Сан-Сатурніна,
  • каралеўскі палац (сярэдзіна XIX стагоддзя),
  • будынак мэрыі ў стылі барока
  • парк Таканера з помнікам герою Навары Х. Гаеру

Музеі

  • Музей рэлігійнага мастацтва
  • Гісторыка-мастацкі музей Навары

Вядомыя асобы

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты аўтаномнай супольнасці Навара
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be